image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Па ледзяной гладзі (Мядзельскі раён)

374

Хоць каляндарная зіма і наступіла, але ідзе яна асцярожнымі непаслядоўнымі крокамі. І калі пачынаюць замярзаць рэкі, азёры, сажалкі на слізкую паверхню лёду накіроўваюцца людзі. Згадзіцеся, часцяком прыемна, дакранаючыся ледзяной роўнядзі, прамчацца на каньках, а рыбацкая рызыка – аб чым тут казаць. Дзе ўжо тут думаць аб небяспецы!

Аб гэтым сведчыць трагічны выпадак, які здарыўся на Мядзельшчыне на мінулым тыдні. Тут, у «палоне лёду», апынуўся рыбак. Першымі на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Мядзельскай выратавальнай станцыі «Таварыства выратавання на водах». Яны былі на аэраглісеры «Пірання», якая дазваляе перамяшчацца па возеры нават пры наяўнасці лёду. За 200 метраў да месца трагедыі заўважылі надзьмутую аўтамабільную шыну і драўляныя саначкі. Пад’ехаўшы бліжэй, заўважылі чалавека, поўнасцю пагружанага ў ваду, які ўжо не падаваў прыкмет жыцця. Трагедыя адбылася за 200 метраў ад берагу, прытым таўшчыня лёду складала ўсяго 3 сантыметры.

Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, работнікі МНС штодня праводзяць прафілактычныя рэйды. Чарговы рэйд адбыўся 27 снежня на возеры Мястра з удзелам работнікаў пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ўстановы «Мінскае абласное упраўленне МНС». Многія скажуць: «Лёд ужо растаў, чаго праводзіць рэйды, каго папярэджваць. Ніхто не пойдзе на вадаём». Але, як той казаў, давярай, але правярай. Спыніць «фанатаў» нельга нічым. Якія патрэбны факты і прыклады, каб да народа дайшло, што гэта небяспечна? Як трэба тлумачыць людзям, што нельга так бяздумна рызыкаваць сваім жыццём? Нажаль, пытанні рытарычныя. А пакуль мы маем тое, што маем – небагаты ўлоў рыбы, і вельмі вялікі спіс тых, каго «не выпусціла са свайго палону» ледзяная вада. Дзякуй Богу, што на лёдзе людзей у гэты дзень не было.

Хацелася б даць некалькі парад тым, хто кожную зіму адпраўляецца за «уловам». У мэтах бяспекі неабходна лункі свідраваць на адлегласці не меней 5-6 метраў адна ад адной. Для ўзмацнення апоры побач з лункай трэба класці прынесеную дошку. Нельга збірацца вялікімі групамі вакол удалай лункі. Кожнаму рыбалову неабходна мець з сабой шнур даўжынёй 12-15 метраў, на адным канцы якога мацуецца груз, а на другім – пятля.

Перш чым сысці з берагу на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху, выбіраючы бяспечныя месцы. Вазьміце з сабой моцную доўгую палку. На лёд можна выходзіць, калі ён мае зеленяватае ці сіняватае адценне, а таўшчыня яго не меней 7 сантыметраў. Жоўты ці матавы лёд ненадзейны. Калі ёсць пракладзеная сцежка, лепш ісці па ёй. Будзьце асцярожныя на стромкім і слізкім беразе, каб не скаціцца на лёд, які можа быць тонкім і праламацца.

Як быць, калі трапілі ў палонку? Галоўнае не панікуйце. Ёсць шанц, што вас пачуюць, таму клічце на дапамогу. Пастарайцеся трымацца на плыву. Не спрабуйце імгненна выбрацца. Паколькі лёд не трывалы, вы будзеце толькі абломваць берагі палонкі. Прасоўвайцеся да таго краю, адкуль ідзе цячэнне. Пастарайцеся грудзьмі легчы на край лёду і, закінуўшы нагу на паверхню, выбрацца. Не спыняйце спроб нават тады, калі лёд пад вамі крышыцца. Пасля таго, як асноўная частка тулава будзе на паверхні, адкаціцесядалей ад палонкі. Асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, адпіхваючыся рукамі і нагамі.

Калі чалавек праваліўся пад лёд, не заставайцеся абыякавымі. Але каб дапамагчы іншаму, патрэбна ведаць наступнае. Ні ў якім разе нельга прыбліжацца да краю палонкі. Для аказання дапамогі выкарыстоўвайце палку, адзенне. Ляжце на лёд і падайце чалавеку, які церпіць бедства, канец гэтай палкі ці адзення так, каб ён мог схапіць яго. Дзейнічаць трэба хутка, але без панікі. Выцягнуўшы пацярпеўшага, як мага хутчэй дастаўце яго ў бяспечнае месца і выклічце хуткую медыцынскую дапамогу.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть