image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя выхадныя (Мядзельскі раён)

595

Выкананне правіл пажарнай бяспекі для работнікаў МНС – пытанне штогадовай прафілактычнай работы, а вось для ўласнікаў прыватных домаўладанняў – паказчык адказнасці. Старанныя гаспадары, каб пачаць клапаціцца аб асабістай бяспецы «падказак» не чакаюць: наведваюць іх ратавальнікі, як правіла, адзін раз у сезон, каб пераканацца, што ўсё ў парадку, правесці супрацьпажарны інструктаж і пры неабходнасці даць рэкамендацыі. Такі падыход уласцівы, аднак, не ўсім: да асобных грамадзян ратавальнікі наведваюцца часцей...

Чарговае рэйдавае мерапрыемства па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей ад іх работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі 27 красавіка ў рамках акцыі «За бяспеку разам», наведаўшы ў гэты дзень домаўладанні адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў.

Падчас рэйду ратавальнікі ў чарговы раз паказалі грамадзянам на неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. Нагадалі і аб тым, як «пасябраваць» з агнём, каб не дапусціць травяных пажараў.

«Ніколі не выпальвайце траву: акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяпечнымі і для чалавека, – адзначаюць ратавальнікі. Спальваць смецце на свім прысядзібным участку можна, але пры гэтым патрэбна выконваць правілы бяспекі. Рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор’е, вогнішча варта разводзіць як мага далей ад пабудоў. Пад рукой трэба мець вядро з вадой, рыдлёўку і граблі. Спаліўшы смецце, не спяшайцеся пакідаць гэта месца, не ўпэўніўшыся, што вогнішча затушана поўнасцю».

Але не толькі жыллёвы фонд аказаўся ў гэты дзень «у полі зроку» ратавальнікаў – начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэўся з бацькамі навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі».

– Следствам большасці пажараў, якія адбываюцца ў жылых дамах і кватэрах, з’яўляецца чалавечы фактар, - адзначыў Юрый Іванавіч, – а дзіцячае свавольства з агнём часцяком становіцца адной з галоўных прычын вогненных трагедый. Як папярэдзіць пажары, якія ўзнікаюць з-за свавольства дзяцей з агнём? Адказ просты…Хавайце ад дзяцей запалкі, не пакідайце дзетак адных, навучыце сваіх «немаўлят» дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама навучыце не панікаваць і, ні ў якім разе не хавацца, а, наадварот, шукаць магчымыя выхады для эвакуацыі. Вось невялічкі спіс бяспечных правіл, якія трэба выконваць, каб пазбегнуць трагедыі.

Паважаныя грамадзяне! Строга выконвайце патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі. Гэта надзейная гарантыя таго, што вам не давядзецца перажыць трагедый, звязаных з агнём.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть