image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб Новы год быў без смутку і клопат (Мядзельскі раён)

450

На двары снежань. Не за гарамі Новы год і пераднавагоднія клопаты, а святочны тыдзень ператвараецца для нас у прыемную карусель яркіх уражанняў. Так бывае амаль заўсёды. Але ж здараецца так, што ў гэтай перадсвяточнай мітусні людзі напрач забываюць аб зімовых небяспеках. Таму наша задача нагадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін. І гэта, у чарговы раз, паспрабавалі зрабіць работнікі Мядельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі «Бяспечны Новы год!».

12 снежня работнікі МНС сустрэліся з навучэнцамі ўстаноў адукацыі «Занарацкая сярэдняя школа» і «Старлыгская сярэдняя школа імя Івана Аніські». Падчас  «бяспечных урокаў» хлопчыкі і дзяўчынкі разам з ратавальнікамі ўспомнілі як паставіць «бяспечную навагоднюю ёлку», што рабіць, каб не апынуцца ў бальніцы з-за петарды ці феерверка, чаму не варта гуляць на лёдзе, як не змерзнуць у моцны мароз і што рабіць, калі надзвычайная сітуацыя ўсё ж адбылася.
– Рабяты, хутка будзе свята. А якое гэта свята? – звярнуўся да прысутных работнік МНС.
– Новы год, – дружна адказалі хлопчыкі і дзяўчынкі.
– Новы год чароўны, цудоўны... А яшчэ ён які?
– Радасны, вясёлы, казачны…
– А вы ведаеце, што ёсць небяспечныя цацкі, ад якіх можа ўспыхнуць пажар і свята не будзе. Давайце з вамі пагуляем у гульню «Топаем, пляскаем». Калі я назаву бяспечныя прадметы – мы будзем пляскаць у ладошы, калі небяспечныя – будзем тупаць нагамі.
Дзеці з цікавасцю і азартам прыняліся гуляць у гульню. Але на гэтым мерапрыемствы не закончыліся – работнікі МНС прапанавалі дзеткам апынуцца ў вобразе герояў мультфільма “Чароўная кніга” і тым самым успомніць пра тое, што святочны салют можа прывесці да сумных наступстваў. У завяршэнні мерапрыемстваў дзеці атрымалі з рук ратавальнікаў маляўнічыя буклеты і размалёўкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть