- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Каб Новы год сустрэць без здарэнняў! (Мядельскі раён)
З надыходам зімы патэнцыйных небяспек на вуліцы становіцца больш і, тым самым, становіцца актуальнай праблема фарміравання ў дзяцей, ды і часам у дарослых навыкаў бяспечных паводзін у зімовы перыяд. Гэта датычыцца і навагодніх святаў, якія вось-вось прыйдуць у кожную хату і кожную сям’ю. Галоўнае, каб свята не было азмрочана няшчаснымі выпадкамі.
Работнікі Мядельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандыскай кампаніі «Бяспечны Новы год!» сустракаюцца з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Мядзельскага раёна. 17 снежня ратавальнікі Мядзельшчыны накіраваліся ва установу адукацыі «Нацыянальны дзіцячы аздараўленча-адукацыйны цэнтр «Зубраня» Падчас «бяспечных урокаў» хлопчыкі і дзяўчынкі разам з ратавальнікамі ўспомнілі асноўныя правілы набыцця і выкарыстоўвання піратэхнічных вырабаў – пачынаючы з самых, на першы погляд, бяспечных і заканчваючы больш сур’ёзнай піратэхнікай. А зрабілі яны гэта з дапамогай гульні «Бяспечны Новы год».
– Рабяты, мы з вамі высветлілі, што феерверк – гэта вельмі прыгожа. Але ж з другога боку феерверк можа таіць у сабе і іншую якасць. Хто мне скажа якую?
– Піратэхніка – вельмі небяспечная забава, – у адзін голас адказалі «маленькі зубраняты».
– А чым жа небяспечныя салюты і іншая піратэхніка?
– Могуць выбухнуць у руках, абпаліць і нават адарваць пальцы, абпаліць твар, вочы, – з залу пасыпаліся адказы дзяцей.
– Менавіта так, вы ўдасканаліліся, што піратэхніка – гэта не толькі цудоўнае і прыгожае відовішча, але і сур’ёзная небяспека. Аб гэтым неабходна памятаць заўсёды.
А якое ж свята без ёлкі, цацак, гірлянд? Аднак яны таксама ўтойваюць у сабе свайго роду небяспеку. Ратавальнікі распавялі дзецям, як правільна ўсталёўваць і ўпрыгожваць навагодняе дрэўца і аб тым, што ні ў якім разе нельга пакідаць уключанымі гірлянды, пакідаючы сваё жыллё.
Каб замацаваць правілы бяспечных паводзін, работнікі МНС прапанавалі дзеткам апынуцца ў атмасферы мультфільма «Чароўная кніга» і, разам з героямі, замацаваць атрыманыя веды.
Не засталіся без увагі ў гэты дзень і пытанні бяспекі на зімовым вадаёме.
«Першае, што неабходна ведаць і памятаць аб гэтым заўсёды, што дзецям забараняецца знаходзіцца на лёдзе без дарослых. Калі хтосьці з вам непаслухмяны непаседа і ўсё ж вырашыў пайсці на вадаём зімой, неабходна памятаць некалькі правіл. Як быць, калі трапілі ў палонку? Галоўнае не панікуйце. Ёсць шанц, што вас пачуюць, таму клічце на дапамогу. Пастарайцеся трымацца на плыву. Не спрабуйце імгненна выбрацца. Паколькі лёд не трывалы, вы будзеце толькі абломваць берагі палонкі. Прасоўвайцеся да таго краю, адкуль ідзе цячэнне. Пастарайцеся грудзьмі легчы на край лёду і, закінуўшы нагу на паверхню, выбрацца. Не спыняйце спроб нават тады, калі лёд пад вамі крышыцца. Пасля таго, як асноўная частка тулава будзе на паверхні, адкаціцесядалей ад палонкі. Асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, адпіхваючыся рукамі і нагамі».