image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Не курыце ў ложку – не выпрабоўвайце лёс! (Мядзельскі раён)

169

Нядбайна кінутыя незатушаныя запалкі, недакуракі ад цыгарэты… Многія лічаць гэта фактам, які не заслугоўвае ўвагі. У некаторых людзей настолькі трывала ўкаранілася такая звычка, што яны нават не заўважаюць за сабой гэтага недахопу. Але ці так бяскрыўдныя на самай справе незатушаная запалка або недакурак? На жаль жыццё пераканаўча даказвае, што менавіта з-за неасцярожнасці з агнём падчас курэння часта адбываюцца пажары.

Каб яшчэ раз нагадаць жыхарам Мядзельшчыны аб шкодзе курэння, расказаць і паказаць, да чаго прыводзіць гэтая згубная прывычка ратавальнікі накіраваліся на жалезнадарожныя станцыі «Будслаў» і «Княгінін». Размясціўшыся ў залах для чакання ратавальнікі імкнуліся данесці да кожнага з пасажыраў інфармацыю аб перавагах жыцця без цыгарэт.

«Добры дзень. Сёння мы, работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, будзем гаварыць з вамі пра бяспеку і аб ты, як не папасці ў палон возненнай стыхіі, – пачыналі сваю размову ратавальнікі. Зараз на тэрыторыі рэспублікі праходзіць акцыя «Не прапальвай сваё жыццё», якая нацэлена на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення».

Тым, хто пагаджаўся адмовіцца ад курэння, быў прапанаваны выгадны абмен: абмяняць цыгарэту на цукерку. Большасць тых, хто курыць, ахвотна раставаліся з цыгарэтай, аднак сустракаліся і тыя, хто не гатовы былі растацца са сваёй шкоднай звычкай. Але ўсё ж радуе тое, што большасць людзей зусім не сябруюць з такой шкоднай звычкай, як курэнне і ў знак заахвочвання яны атрымалі ў падарунак салодкія прысмакі і сувенірную прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці. Удзельнікам мерапрыемства было таксама прапанавана знайсці словы з вялікай колькасці літар, распазнаць, што знаходзіцца ў каробцы, скласці пазлы і многае іншае.

«Часцяком людзі са згубнай звычкай не аддаюць належнай увагі нават самым простым правілам пажарнай бяспекі, не кажучы ўжо пра цыгарэту і алкаголь. У гэтым выпадку падзеі развіваюцца па адным, нажаль нязменным, сцэнары. Беражыце сябе і сваіх родных, – звярнуліся да ўдзельнікаў ратавальнікі».

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть