- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Мой дом – мая крэпасць…(Мядзельскі раён)
Людзі даўно навучыліся карыстацца агнём. Агонь саграваў, абараняў ад драпежнікаў. І з таго часу ён застаецца спадарожнікам чалавека на ўсё жыццё. Але кожны раз, калі чалавек забывае пра асцярожнасць, мірны агонь ператвараецца ў страшнае полымя пажару. Штодня работнікамі МНС праводзяцца рознага роду мерапрыемствы па бяспецы жыццядзейнасці. Вось і суботні день 16 лістапада не стаў выключэннем.
Выратавальнікі Мядзельшчыны ў рамках інфармацыйна-прапагандыскай кампаніі «Не прапальвай сваё жыццё!» накіраваліся ва ўстанову адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», каб сустрэцца з жыхарамі інтэрнату.
«Добры дзень! Зараз у рэспубліцы праходзіць акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Тэма нашага з Вамі дыялогу – «Фактары бяспекі». З такіх слоў работніка МНС пачалася сустрэча. «У народзе кажуць, што «Бяду лягчэй папярэдзіць, чым ліквідаваць яе наступствы». І сёння мы паспрабуем вызначыць асноўныя фактары, якія могуць прывесці да ўзнікнення пажару. Для гэтага Вам будзе прапанаваны спіс фактараў, якія мы павінны будзем аднесці ці да фактараў бяспекі, якія не могуць прывесці да небяспечнай сітуацыі, ці да фактараў пажару».
Работнікі МНС распавялі слухачам аб статыстыцы пажараў на тэрыторыі раёна, падрабязна растлумачылі, па якіх прычынах адбываюцца пажары ў жылым сектары, як трэба дзейнічаць пры ўзнікненні пажару, па якіх тэлефонах неабходна званіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Акрамя гэтага выратавальнікі нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама звярнуліся да жыхароў інтэрнату з просьбай быць як мага больш уважлівымі ў абыходжанні з агнём і электрапрыборамі, а таксама патлумачылі асноўныя правілы паводзін пры пажары, асаблівую ўвагу надаўшы спосабу перамяшчэння ў задымленым памяшканні. Акрамя гэтага падчас мерапрыемства быў састаўлены «Чэк-ліст бяспечнага жылля». Напрыканцы сустрэчы прысутным быў прадэманстраваны фільм, дзякуючы якому яны дазналіся, колькі часу патрэбна, каб незатушаны недакурак развіўся ў сапраўдны пажар.