image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Аб шкодзе курэння старшакласнікам (Мядзельскі раён)

623

Курэнне – гэта адна з самых згубных звычак чалавецтва, да якой схільна вялікая колькасць людзей ва ўсім свеце.

Многія з упэўненасцю могуць сказаць, што ўжыванне алкаголю і курэнне – бомба запаволенага дзеяння. А калі чалавек сумяшчае гэтыя дзве шкодныя звычкі, то яго жыццё можа скончыцца яшчэ больш трагічна. «Выпіў, закурыў, заснуў» – паслядоўнасць банальная, але дзейнічае напэўна. Віноўнікі пажараў часцей гінуць не ад самога агню, а ў выніку атручвання прадуктамі гарэння. У стане алкагольнага ап’янення чалавек не кантралюе сваіх паводзінаў і, як паказвае статыстыка, менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні часцяком прыводзіць да пажараў і чалавечых ахвяр. А что рабіць, калі ад гэтых небяспечных звычак пакутуюць родныя і блізкія курцоў?

Па тэрыторыі Мядзельскага раёна працягвае крочыць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё», падчас якой ратавальнікі звярнуліся з заклікам выконваць правілы бяспекі да старшакласнікаў Сваткаўскай і Будслаўскай сярэдніх школ. Тут работнікі МНС прапанавалі старшакласнікам адказаць на пытанні віктарыны “NoSmokingQuiz”, падчас якой хлопцы і дзяўчаты паказалі добрыя веды ў вобласці асноў бяспекі жыццядзейнасці, а таксама даведаліся аб некаторых гістарычных фактах на тэму курэння. Напрыканцы сустрэчы ратавальнікі прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства дазнацца, як хутка развіваецца пажар з-за незатушанага недакурка і прадэманстравалі фільм «Курэнне. Эксперымент».

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть