image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

З гульнямі і карыснай інфармацыяй – да жыльцоў інтэрната (Бярэзінскі раён)

546

Чарговае мерапрыемства акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» раённыя ратавальнікі правялі на базе інтэрната прадпрыемства «Бярэзінская жыллева-камунальная гаспадарка». Загадзя тут вісела аб’ява, таму ў назначаны час прыйшлі і дарослыя, і дзеці.

Інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова прапанавала розныя формы работы: гутарка, віктарына, гульні «Назаві прычыну пажару», «Званок у службу ратавання», «Крыжыкі-нулікі». Падчас своеасаблівага экзамену па бяспецы можна было выйграць кружку, заплечнік і флікер – уся прадукцыя нагадвала пра нумар службы ратавання. Да акцыі далучылася актыўная моладзь з раённага камітэта рэспубліканскага саюза моладзі: юнакі ў адметных жылетах расказвалі ўдзельнікам акцыі пра карысць у доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, нагадалі і прынцып выкарыстання вогнетушыцеля. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў карысныя буклеты ад ратавальнікаў і, думаецца, папоўніў свае веды пра ўласную бяспеку.

Ратавальнікі нагадваюць: кожны дзясяты пажар па статыстыцы заканчваецца гібеллю чалавека. Часцей за ўсё ў агні гінуць нецвярозыя курцы і пенсіянеры. Не прапальвайце свае жыццё, паважаныя беларусы, беражыце сябе і жыллё ад агню. Карыснымі парадамі заўседы рады дапамагчы раённыя ратавальнікі, а вось ці браць інфармацыю да ведама – гэта залежыць ад вас.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть