image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Не трэба спадзявацца на «авось» (Мядзельскі раён)

5
Не трэба спадзявацца на «авось» (Мядзельскі раён)

Статыстыка пажараў паказвае – часцей за ўсё яны адбываюцца ад бестурботных зносін з агнём саміх людзей. Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца заўтра ці нават у наступную хвіліну. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што самая эфектыўная барацьба з пажарамі – гэта прафілактыка. Іншымі словамі, пажар лягчэй папярэдзіць, чым змагацца з яго наступствамі. Кіруючыся гэтым немудрагелістым правілам, на Мядзельшчыне ў выхадныя дні праводзіцца пажарна-прафілактычная работа, накіраваная на забеспячэнне пажарнай бяспекі ў домаўладаннях жыхароў раёна.

Наведацца рашылі да грамадзян, якія адносяцца да «групы рызыкі» – жыхароў, схільных да злоўжывання алкаголем, а таксама адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў.

Зайшоўшы ў першую хату разумеем, што аб выкананні правіл пажарнай бяспекі тут чулі, але крыху падзабыліся: ацяпляльная печ выклікае некаторыя падазрэнні. Ацяпляльны сезон ужо пачаўся даўно і гаспадар сцвярджае, что вось-вось прывядзе печ ў парадак. Аднак «слаба верыцца», бо гэты «пункт прызначэння» работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях даўно знаёмы. На столі бачым аўтаномны пажарны апавяшчальнік – узрадаваліся.

–        Гэта ж вы мне падаравалі батарэйку, калі былі мінулы раз, – з усмешкай на твары кажа гаспадар. Вось паставіў і зараз ён у спраўным становішчы.

–        Заўсёды трымайце яго ў працаздольным становішчы, – падхоплівае размову работнік МНС. Замену элемента харчавання неабходна выконваць адзін раз ў год і гэта не ўяўляе сабой якой-небудзь складанасці. Калі індыкатар, які знаходіцца на корпусе апавяшчальніка, паблісквае, не выдаючы гукавога сігналу, значыць прыбор гатовы выконваць свае функцыі і, у выпадку ўзнікнення загарання, зможа апавясціць вас аб гэтым.

Наступную хату, якую мы наведалі, пажылы мужчына зусім нядаўна купіў. Зараз раз-пораз прыязжае, каб зрабіць тут рамонт і зусім хутка плануе абаснавацца назаўсёды.

–        У першую чаргу ўзяўся за печку і электраправодку. Хочацца зрабіць ўсё да-толку, – кажа мужчына.

–        Варта ведаць пра два неабходныя «аксэсуары» – перадтопачны ліст, якога, да слова кажучы, у вас не хапае. Ён дапаможа выпадкова выпаўшым вуглям не стаць прычынай ўзгарання, і павінен быць памерамі не меней 50х70 сантыметраў. Ды і смецце трэба прыбраць, – адзначыў ратавальнік. Яшчэ трэба не забываць пра правільнае выкарыстанне «юшкі» – заслонкі, якая, калі пра яе забыць напрач, можа прывесці да атручвання ўгарным газам, які не мае ні колеры, ні паху. Менавіта таму заканчвайце тапіць печ не менш як за дзве-тры гадзіны да адыходу да сну. Пры гэтым заўсёды пераконвайцеся, што вуголле поўнасцю прагарэла. Рэкамендуем вам таксама ўсталяваць на столі аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

–        Пра гэта я сам ужо задумваўся. Усякае можа быць…пайду, напрыклад, на вуліцу прыбірацца, а тут печка цепліцца, – разважае мужчына.

Было на нашым шляху яшчэ шмат домаўладанняў. Хтосьці клапоціцца аб сваёй бяспецы і надаець належную ўвагу няспраўным разеткам, аўтаматам у электралічыльніках, электрапрыборам, печкам і аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, а хтосьці спадзяецца на «авось».

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть