image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Пажараў можна пазбегнуць (Мядзельскі раён)

143

Такая камфортная восень была «паслана» нам для таго, каб мы максімальна ўвабралі яе цяпло для абагрэву ў марознае і дажджлівае надвор’е. Ацяпленне ў кватэрах ужо ўключана даўно, а гэта азначае, што змерзнуць дома нам наўрад лі ўдасца. Аднак не ўсе «гараць» жаданнем аказацца ў палоне цэнтральнай сістэмы ацяплення і многія гараджане імкнуцца правесці выхадныя сідзячы ля каміна ў дачным доміку. А жыхары сельскай мясцовасці ўвогуле прыбягаюць да дапамогі печаў і катлоў для абагрэву свайго жылля.

Як жыхары Мядзельскага раёну падрыхтаваліся да ацяпляльнага сезону даведаліся падчас чарговых рэйдавых мерапрыемстваў па жыллёвым фондзе. А зрабілі гэта ў выхадныя дні…

У першую чаргу наведацца вырашылі да тых грамадзян, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, вядуць амаральны лад жыцця, з’яўляюцца прыхільнікамі алкагольных напояў. Ратавальнікі рэгулярна бываюць у іх, праводзяць прафілактычныя гутаркі, расказваюць, папярэджваюць, здараецца, прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Адрасы такіх людзей добра вядомы, таму мэтанакіравана едзем да той ці іншай хаты. На жаль, далёка не ўсюды гаспадары ёсць дома альбо, напэўна, убачыўшы праз акно гасцей, не жадаюць адчыняць дзверы.

Але хто шукае – той ужо знайшоў: дзверы адкрыты наросхрыст, а гэта азначае, што дома хтосьці ёсць. Заходзім на заросшы высачэзнай травой падворак, але гэта паўбяды. Здаецца, што ніхто тут не пражывае… Але гэта толькі на першы погляд. Вельмі ўразіла тое, што ўбачылі пераступіўшы парог. Чаго тут толькі няма: пустыя бутэлькі ад спіртнога, талеркі, кубкі, лыжкі, міскі, абрыўкі газет і часопісаў, адзенне і абутак – ды хіба ўсё пералічыш! Прычым усё гэта валяецца і на стале, і на падлозе.

– Печку пратапліваеце? – пытаемся.

– Крыху пратапліваем, – адказвае мужчына.

– Яна ж у вас патрабуе рамонту.

–  Вось толькі сабіраўся за глінай ісці, – чуем у адказ.

Адказ на пытанне чаму гаспадар не зрабіў гэта яшчэ летам, застаўся для ратавальнікаў адкрытым да сённяшняга дня.

У наступным домаўладанні крыху лепш, але ж груды бутэлек за хатай сведчаць аб тым, што гаспадар любіць «падсілкавацца» спіртным. Здавалася б, у хаце пражывае малады, працаздольны мужчына, але нідзе не працуе. Дык чаму ж не навесці парадак на тэрыторыі домаўладання, убраць сухую расліннасць, ды і пытанням пажарнай бяспекі надаць крыху свайго часу.

На нашым шляху было яшчэ шмат домаўладанняў, дзе пытанням пажарнай бяспекі гаспадары не хочуць надаваць належнай увагі, ды і пра жыццё сваё зусім не клапоцяцца.

Заканчваем ўсё ж на добрай ноце – заходзім у дом, дзе пражываюць пенсіянеры. І проста душа радуецца: з пячным ацяпленнем пытанняў не ўзнікае, ды і ў астатнім усё ў адпаведнасці з нормамі. «Нас часта наведваюць ратавальнікі, работнікі сельвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра, пакуль праблем не было. Але мы не па-гэтаму ўсё робім – мы ж небяспеку разумеем і перш за ўсё для сябе стараемся. Хто ж хоча застацца без даху над галавой».

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть