image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Лесу – новае жыццё! (Нясвіжскі раён)

122

31 кастрычніка работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё», асноўнай мэтай якой з’яўляецца зберажэнне і павелічэнне лясных недраў, а таксама зварот увагі грамадскасці да вырашэння экалагічных і эканамічных праблем дзяржавы.

Сотні маладых дрэўцаў былі высаджаны рукамі ратавальнікаў на ўчастку бліз вёскі Карцэвічы Гарадзейскага лясніцтва. Удзел у мерапрыемстве прынялі як маладыя работнікі, так і кіраўніцтва раённай службы ратавання.

Сённяшняе мерапрыемства надзвычай важнае і, безумоўна, карыснае. Нясвіжшчына – адзін з раёнаў сталічнай вобласці з самым нізкім узроўнем лясістасці. Таму акцыі падобнага кшталту павінны быць абавязковымі! Мы, як і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы раёна, не маглі застацца ў баку ад гэтай ініцыятывы, бо толькі сумеснымі намаганнямі магчыма зберагчы прыроднае багацце нашай малой радзімы, – адзначыў начальнік аддзела Максім Балацяны.     

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть