image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

У цэнтры ўвагі – шматдзетныя сем’і (Нясвіжскі раён)

563
У цэнтры ўвагі – шматдзетныя сем’і (Нясвіжскі раён)

Павелічэнне колькасці фактаў гібелі дзяцей на пажарах дыктуе неабходнасць актывізацыі прафілактычнай работы з катэгорыяй сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія.

Так, 26 кастрычніка работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі чарговы рэйд па дамаўладаннях шматдзетных. У ходзе візітаў прадстаўнікі службы ратавання дэталёва аналізуюць умовы пражывання такіх грамадзян: стан печаў і  іншых атапляльных прылад, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, выкананне правілаў карыстання электрычнымі прыборамі, правілы развядзення вогнішчаў на прыдамовых тэрыторыях. Акцэнт прадстаўнікі МНС робяць на правядзенні прафілактычных размоў з бацькамі, у чарговы раз заклікаючы не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду, выконваць правілы бяспекі  самім і вучыць гэтаму сваіх сыноў і дачок. Пераканаўчым фактам такіх гутарак становяцца  трагічныя прыклады гібелі дзяцей ў агні, што мелі месца на тэрыторыі краіны ў бягучым годзе.
– Памятайце: дзеці не шукаюць небяспеку, яны проста вывучаюць навакольны свет праз гульню. А таму дарослыя павінны клапаціцца, каб гэтыя “ўрокі жыцця” былі бяспечнымі. Самы дзейсны прыклад правільных паводзін –  ваш асабісты, –  запэўніваюць бацькоў работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях. 
У якасці напамінку аб карыснай сустрэчы з ратавальнікамі як бацькі, так і дзеці атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.


Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть