image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Калі халады дыктуюць свае правілы… (Бярэзінскі раён)

18

Халодныя кастрычніцкія ночы дыктуюць свае правілы, і зараз паўсюль у жылым сектары грамадзян ад комінаў цягнецца дымок… Добра, калі дбайны гаспадар прывеў за лета сваю печку ў належны стан. А гэта зусім няцяжка – падмазаць расколіны, пабяліць комін, замацаваць топачную дзверку, вычысціць комін ад сажы.

Акрамя таго, штогод неабходна мяняць батарэйку ў апавяшчальніку і пільна сачыць за станам электрасетак у доме. Як паказвае жыццё, не ўсе домаўладальнікі звяртаюць належную ўвагу на гэтыя пытанні. Вынік – рост пажараў у асенне-зімовы час. Не ўсе людзі чытаюць мясцовую газету – такім чынам, не ведаюць сітуацыю з пажарамі ў раёне; далёка не кожны карыстаецца інтэрнэтам, дзе можна пачытаць пра прычыны ўзгаранняў. І не надта ахвотна ідуць людзі на сельскія сходы, дзе асвятляецца дадзеная тэматыка. Выхад застаецца адзін – патруляванне выратавальнікамі жылога сектара. Выхадныя дні – не выключэнне. Дапамагала працаваць ратавальнікам і Валерыя Шмарлоўская, актывістка клуба юных ратавальнікаў «Сірэна». Асаблівая ўвага аддавалася шматдзетным сем’ям, адзінокім старым, інвалідам, а таксама тым людзям, што злоўжываюць спіртным. Тут дзеля ўздзеяння на іх прымяняецца комплексны падыход: аккумуліруюцца магчымасці ратавальнікаў, сельскага Савету, міліцыянераў, раённай бальніцы. У кожным доме абавязкова пакідаем улёткі аб правілах пажарнай бяспекі, дзесьці аказваем і канкрэтную дапамогу: усталеўваем пажарныя апавяшчальнікі, мяняем батарэйкі ў іх.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть