image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Клопат пра бяспеку вяскоўцаў (Нясвіжскі раён)

86
Клопат пра бяспеку вяскоўцаў (Нясвіжскі раён)

19 кастрычніка ратавальнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуаціях арганізавалі чарговы прафілактычны рэйд.

Месцам правядзення адраснага лікбезу на тэму бяспекі сталі дамаўладанні жыхароў вёскі Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна. У полі зроку спецыялістаў МНС – пажылыя, інваліды, шматдзетныя сем’і, а таксама грамадзяне, што вядуць асацыяльны вобраз жыцця.

Стан печаў, электраправодкі, выкананне правілаў карыстання электрычнымі прыборамі, а таксама наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – нішто не заставалася незаўважаным работнікамі службы ратавання пры наведванні вяскоўцаў. У ходзе размовы грамадзяне чулі чарговы напамінак аб небяспецы курэння ў доме, асабліва ў стане алкагольнага апьяненя, аб забароне пакідаць дзяцей адных, а таксама аб асноўных правілах развядзення вогнішчаў на прыдамовых тэрыторыях.

-         Дзякуй, што не пакідаеце нас, пажылых, без увагі. Пражыўшы нямала на гэтым свеце, ведаю, што ўсе парады ад такоў сур’езнай службы як ваша – не пустыя словы. А таму стараюся выконваць ўсё, што раіце. І апавяшчальнікі ў кожным пакоі ўстанавіла, і праводку сын адрамантаваў. Хоць печчу і не карыстаюся, бо ёсць газавы кацёл, але як рыхтаваць яе да зімы і як правільна паліць, ведаю дасканала. Усё жыццё ў весцы пражыла і не раз бачыла, што жарты з агнём – рэч небяспечная, – дзеліцца ўражаннямі адна з жыхарак вёскі Высокая Ліпа.

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть