image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Турбаваць, каб папярэдзіць бяду… (Бярэзінскі раён)

62

Чарговы рэйд у рамках міжведамаснай акцыі «За бяспеку разам!» прайшоў па весках Паплаўскага сельсавета. Работнікі сельвыканкама, рэдакцыі, пажарнай і сацыяльнай служб, энеграгазнагляду наведалі жыхароў веска Паплавы, Неганічы, Чырвоны Бераг.

Састарэлыя людзі, інваліды, шматдзетныя сем’і – тыя катэгорыі грамадзян, якіх належыць праверыць у першую чаргу. Сярод гаспадароў домаўладанняў – нямала і тых, якія штодзень гуляюць з уласным лёсам: не ў меру ўжываюць спіртныя напоі, кураць у хаце, прымаюць у госці нядобранадзейныя кампаніі. Натуральна, для такіх людзей пажарная бяспека ва ўласным доме стаіць не на першым месцы. Так, у адной такой хаце кроку няма дзе ступіць з-за смецця і недакуркаў, аднак жа ў верандзе стаіць новенькі вогнетушыцель… Гаспадар паказвае, як ім карыстацца і гаворыць, што гэта – падарунак аднаго дачніка. Выдатна, што ў хаце ёсць такі сродак пажаратушэння. Аднак, калі б малады мужчына выкінуў з хаты лішнія рэчы і не курыў у ложку, гэта было б самой надзейнай прафілактыкай узнікнення пажару…

Яшчэ ў адной хаце недахоп ліквідавалі на месцы – падаравалі гаспадыні батарэйку ў пажарны апавяшчальнік і замацавалі яго на сцяне. Не прамінулі пагаварыць пра бяспеку з мясцовай дзятвой, а таксама шматдетнымі матулямі. Акрамя інспектара пажарнай службы, свае рэкамендацыі людзям давалі спецыялісты энергагазнагляду і сацыяльнай службы, а старшыня сельвыканкама выслухваў скаргі і пажаданні, якія датычацца розных аспектаў жыцця вёскі.

Заклікаем грамадзян дбайна сачыць за спраўнасцю электрасетак, кантраляваць дзяцей, не пускаць у дом сумніўныя кампаніі. Наперадзе ацяпляльны перыяд, а гэта значыць, што ўзрастае рызыка ўзнікнення пажару з-за парушэнняў правілаў карыстання печкамі і катламі. Памятайце, што вельмі небяспечна перанакальваць печы і перагружаць электрычную сетку. Пра гэта напомняць і памяткі, якія заўжды пакідаюць рэйдавыя групы.

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть