image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Старасць павінна быць у радасць: як юныя ратавальнікі-пажарныя Мядзельшчыны дапамагаюць пажылым

129

Ці часта мы заўважаем імклівы бег часу? Маладыя людзі, напэўна, не ўспрымуць гэтае пытанне сур'ёзна. Тыя, хто старэй, задумаюцца. А старыя, змахнуўшы слязу, пагодзяцца з тым, што жыццё сапраўды кароткае, і не вельмі хочацца марнаваць пакінутыя гады на ўспаміны.

Задача кожнага з нас даць адчуць гэтым людзям, што яны не адзінокія, не забытыя ўсімі, што яны камусьці патрэбныя і, што самае галоўнае, знаходзяцца ў бяспецы.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» юныя ратавальнікі-пажарныя сумесна з работнікамі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паспяшаліся на дапамогу пажылых грамадзян Мядзельшчыны. На прысядзібных участках хлопцы і дзяўчаты прыбіралі апалае лісце, падмяталі дарожкі, а таксама дапамаглі з уборкай агародніны. Са свайго боку работнікі МНС устанавілі на столях домаўладанняў, якія наведалі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Няхай дапамога і не вельмі вялікая, але з іншага боку такая прыемная і неабходная для пажылога чалавека.

«Адной з галоўных якасцей, якое фарміруецца ў дзяцей пры зносінах з пажылымі – гэта павага да старэйшых, – адзначыў першы намеснік начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксанд Купрэвіч. Дзеці вучацца праяўляць павагу і клопат да людзей сталага ўзросту, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца для іх аўтарытэтам і прыкладам для пераўмання. Клопат пра пажылых людзей – гэта наш абавязак. Сталыя людзі ўнеслі свой важкі ўклад у развіццё нашага грамадства і мы павінны быць ўдзячныя ім за гэта. Юныя ратавальнікі-пажарныя Мядзельшчыны актыўна ўдзельнічаюць ў жыцці пажылых: удзельнічаюць ў сумесных мерапрыемствах і акцыях, рэалізуюць адрасную дапамогу».

 

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть