image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

З пачаткам ацяпляльнага сезона ўзрасла колькасць пажараў (газета «Звязда»)

182
З пачаткам ацяпляльнага сезона ўзрасла колькасць пажараў (газета «Звязда»)

Надзвычай цёплы верасень змяніўся рэзкім пахаладаннем, людзі пачалі праграваць жыллё. Калі ў гарадскім фондзе змяненне надвор’я адчуваецца не так востра, то ў вясковых дамах нават гэткай восеньскай парой можна змерзнуць. Але ў сельскіх жыхароў, якія не залежаць ад цэнтралізаванага ацяплення, ёсць свая перавага: яны могуць уключыць кацёл або прапаліць у печы тады, калі ім захочацца. Праўда, у гэтых выпадках важна думаць не толькі пра камфорт, а яшчэ і пра бяспеку.

На жаль, не ўсе рыхтуюцца да пахаладання загадзя — адкладаюць праверку ацяпляльнага абсталявання на потым, ігнаруюць планавы рамонт печаў. А хтосьці няправільна ўсё гэта эксплуатуе, грэбуе элементарнымі правіламі бяспекі. У выніку — пажары. На жаль, не абыходзіцца без ахвяр. Не выключэннем стаў і пачатак ацяпляльнага сезона гэтага года.

Застаўся толькі попел...

Як паказвае практыка, пажаранебяспечныя сітуацыі ствараюць самі людзі. 

Часцей за ўсё вогненныя надзвычайныя сітуацыі адбываюцца ў жыллёвым фондзе, і прычына іх банальная — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні (як правіла, у нецвярозым стане). Матэрыяльны ўрон часам вылічаецца дзясяткамі і сотнямі тысяч рублёў. Людзі губляюць тое, што нажывалася гадамі, доўга не могуць прывесці жыллё ў парадак.

Большасць такіх пажараў здараецца ноччу. Выяўленне пажару суседзямі адбываецца, калі дом практычна цалкам ахоплены агнём. Паведамленне ў дзяжурную службу МНС паступае вельмі позна, і чалавек, які знаходзіцца ўнутры дома, гіне.

У прыватнасці, 3 кастрычніка ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні дома ў вёсцы Чырвоная Змена Чэрвеньскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС дом гарэў адкрытым полымем. На падлозе ў адным з пакояў было знойдзена абгарэлае цела грамадзяніна. Папярэдняя версія прычыны ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага. У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць па ўсёй плошчы жылога дома.

У той жа дзень трагедыя адбылася ў Уздзенскім раёне. Пажар успыхнуў у дачным доме. Пры разборцы будаўнічых канструкцый ратавальнікі выявілі абгарэлае цела сына гаспадыні. Прычына пажару, як мяркуецца, тая ж: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага. Ад дачнага дома застаўся толькі попел.

За адны суткі — з 5 на 6 кастрычніка — на пажарах загінулі пяць чалавек. Трагедыі адбыліся ў Мінску, Віцебску, Бабруйскім, Нясвіжскім і Барысаўскім раёнах. Як правіла, сярод ахвяр — пажылыя людзі. 

Абставіны іх гібелі высвятляюцца. Акрамя таго, 6 кастрычніка мужчыну без прыкмет жыцця знайшлі ў лазні, якая згарэла. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Полацкім раёне. Пацярпелым аказаўся гаспадар падворка. Па факце праводзіцца праверка, высвятляецца прычына пажару. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Пабелены комін укажа на праблему

Пагадзіцеся, пажар лягчэй папярэдзіць, чым аднаўляць яго наступствы.  Аб тым, што нельга курыць у памяшканні, расказваецца яшчэ ў школе. Недакурак, які трапіў у ложак, можа выклікаць пажар за 120 секунд. Асаблівую ўвагу ў халоднае надвор’е трэба ўдзяляць сістэмам ацяплення. У катэгорыю рызыкі найперш трапляюць жыхары прыватнага жылога сектара.

«Абыякавасці не церпіць і печ: яна патрабуе рэгулярнага догляду, — звяртае ўвагу начальнік сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Алена Немагай. — Расколіны і зазоры ў муры неабходна старанна замазаць глінай. Пажарную небяспеку ўяўляюць таксама расколіны ў комінах: яны — шчыліны для адкрытага полымя на гарышчы. Пабелены комін заўсёды ўкажа на магчымую праблему чарнатой».

Участак падлогі з гаручых матэрыялаў перад топачнай адтулінай павінен быць абаронены негаручым матэрыялам шырынёй не меней чым 0,5 метра і даўжынёй не меней чым 0,7 метра. Размяшчэнне гаручых рэчываў і матэрыялаў на ім не дапускаецца (напрыклад, складванне дроў). 

Мінімальныя адлегласці ад паверхняў цеплагенеравальных апаратаў да гаручых рэчываў і матэрыялаў павінны выключаць загаранне гаручых рэчываў і матэрыялаў. Попел, вуглі і шлак, выдаленыя з цеплагенеравальных апаратаў, печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання. Пры распальванні печы ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць гаручыя і лёгкія на ўзгаранне вадкасці.

Адна з распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд — перагрэў печы. «Бяздумна паліць у печы нельга, — папярэджвае Алена Немагай. — Каб пазбегнуць бяды, лепш рабіць гэта двойчы за суткі, з некаторым інтэрвалам. І самае галоўнае — не пакідайце печ, якая паліцца, без нагляду».

9-8_kopiya_15.jpg

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік — шанц на жыццё

Для таго каб пазбегнуць пажараў па прычыне няправільнай эксплуатацыі электраабсталявання, не выкарыстоўвайце няспраўныя выключальнікі, разеткі, аголеныя правады, а таксама самаробныя прыборы. З мэтай недапушчэння перагрузкі электрасеткі забараняецца адначасова ўключаць некалькі магутных спажыўцоў электраэнергіі. Сачыце за спраўнасцю электраправодкі і давярайце яе мантаж толькі прафесіяналам.

Абавязкова адключайце электрапрыборы, сыходзячы з дому. Будзьце ўважлівыя пры эксплуатацыі электраабсталявання і своечасова арганізоўвайце яго рамонт. Звярніце ўвагу на зарадныя прылады планшэтаў, тэлефонаў і іншых гаджэтаў — ні ў якім разе не пакідайце іх у электрасетцы на ноч ці сыходзячы з дому: яны таксама нярэдка становяцца прычынай пажараў.

Не варта недаацэньваць магчымасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. 

Як паказвае жыццё, там, дзе ўстаноўлены гэтыя невялікія прыстасаванні, удаецца пазбегнуць самых сумных наступстваў. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік адчувальны нават да нязначнага задымлення ў памяшканні, што спрыяе хуткаму выяўленню ўзгарання на ранняй стадыі. Пры з’яўленні дыму ён падае магутны гукавы сігнал, які здольны апавясціць і абудзіць чалавека, які спіць. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік рэкамендуецца ўсталёўваць у кожным жылым пакоі, у цэнтральнай частцы столі з невялікім зрушэннем у бок акна або дзвярэй — там, дзе забяспечаны пастаянны паветраабмен.

Выкананне правілаў пажарнай бяспекі зберажэ ваша жыццё і жыццё вашых блізкіх у перыяд ацяпляльнага сезона.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МНС

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть