image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Дзяцінства – бяспечная пара! (Барысаўскі раён)

665
Дзяцінства – бяспечная пара! (Барысаўскі раён)

Дзяцінства – самы выдатны і бесклапотны час, аснова нашага жыцця. І пакуль ёсць дарослыя, гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку і дабрабыт дзяцей, дзяцінства будзе менавіта такім.

На адкрытай пляцоўцы Печынскага гарадскога Дома культуры было весела і шумна – свята бяспекі сабрала жыхароў раёна.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі запрасілі дзяцей і дарослых на навучальную інтэрактыўную пляцоўку. Работнікі МНС нагадалі хлапчукам і дзяўчатам меры бяспекі
ў перыяд летніх канікулаў, расказалі, чым небяспечныя вадаёмы і растлумачылі, як не трапіць у бяду падчас небяспечнай сітуацыі. Кожны ахвочы змог пасядзець за рулём пажарнай машыны, прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў і зрабіць фота на памяць.

Пакуль дзеці развіваліся інтэлектуальна і фізічна, дарослыя таксама паўтаралі жыццёва важныя правілы для бяспечнай жыццядзейнасці. Работнікі МНС звярнулі ўвагу мам і тат на важнасць асабістага прыкладу ў выкананні правілаў бяспекі і заклікалі не пакідаць дзетак без нагляду.

Фінальным акордам свята стала водная феерыя ад ратавальнікаў. Работнікі МНС жадаюць дзецям і дарослым, каб лета было сонечным, яркім і, галоўнае, бяспечным!

Ратавальнікі рэгіёну гатовы прыйсці не толькі на дапамогу ў надзвычайнай сітуацыі, а таксама весела, цікава і карысна бавіць час з жыхарамі і гасцямі раёна.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть