image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Квэст «Шыфр 112» разгаданы сярод выхаванцаў лагера «Алімпіец» (Слуцкі раён)

618
Квэст «Шыфр 112» разгаданы сярод выхаванцаў лагера «Алімпіец» (Слуцкі раён)

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» слуцкія ратавальнікі неаднаразова наведвалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі, прышкольныя лагеры, дашкольная дзіцячыя ўстановы. Яны праводзяць прафілактычныя гутаркі, распавядаюць дзецям аб асноўных правілах пажарнай і агульнай бяспекі, каб дзяцінства праходзіла без надзвычайных сітуацый, але найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае займальная квэст-гульня «Шыфр 112», якая ўжо стала своеасаблівай “візітнай карткай” ратавальнікаў-прапагандыстаў.

На гэтым тыдні работнік МНС правяла квэст з выхаванцамі лагера “Алімпіец”, які знаходзіцца на базе сярэдня шкрлы №11 г.Слуцка. Падзяліліся на тры каманды, арганізатары расказалі правілы гульні і калі кожная каманда атрымала свае маршрутныя лісты, быў дадзены старт доўгачаканаму квэсту. Каманды спаборнічалі паміж сабой, праходзячы па лакацыям і выконваючы заданні, прадугледжаныя арганізатарамі. Так, гульцам трэба было паказаць свае веды ў галіне бяспекі, распавесці як трэба паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, правільна сабраць ртуць, калі разбіўся ртутны тэрмометр, праявіць спрыт і хуткасць на спартыўнай лакацыі, надзець цяжкую баявую вопратку выратавальніка на экіпіровачнай станцыі, адказаць на тэарэтычны блок пытанняў і згуляць партыю ў бяспечныя шашкі. Як і ў любой гульні, тут ёсць пераможцы і тыя, хто прайграў, хтосьці быў хутчэйшы, спрытнейшы, а камусьці не хапіла ўсяго толькі аднаго моманту да перамогі, але ўсе атрымалі дыпломы.

“Галоўнае, кажуць, не перамога, а актыўны ўдзел, бо дзякуючы гэтаму квэсту па бяспецы, навабранцы атрымалі важную інфармацыю, якая бясспрэчна спатрэбіцца ім у жыцці, – лічаць ратавальнікі”.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть