image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Зберагчы ўраджай ад пажару (Мядзельскі раён)

378
Зберагчы ўраджай ад пажару (Мядзельскі раён)

Кожны чалавек ведае, колькі сіл трэбв прыкласці, каб пасеяць збожжа, яго апрацаваць і ў выніку сабраць ураджай. Таму менавіта ў гэты час любая неасцярожнасць з агнём – кінуты недакурак, неасцярожнасць пры выкарыстанні адкрытага агню альбо іскры ад сельскагаспадарчай тэхнікі – прамая пагроза ўзнікнення пажару.

У мэтах недапушчэння ўзнікнення загаранняў работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы сельскагаспадарчых аб'ектаў, месц уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжавых культур, збожжаўборачнай тэхнікі. Работнікі МНС інструктуюць камбайнераў і механізатараў, а таксама праводзяць прафілактычныя гутаркі з кіраўнікамі і службовымі асобамі сельгаспрадпрыемстваў, бо менавіта яны нясуць адказнасць за ўраджай і выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі.

- У першую чаргу неабходна збожжаўборачныя камбайны забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння з разліку не менш як 2 парашковымі вогнетушыцелямі з масай вогнетушачага рэчывы не менш за 8 кілаграм кожны, а таксама супрацьпажарным палотнішчам, – нагадваюць выратавальнікі. У месцах уборкі збожжавых павінна быць арганізавана дзяжурства пажарных дружын, забяспечаных пажарнай аварыйна-выратавальнай або іншай прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай, якая, а таксама трактарам, якi абсталяваны плугам.


6.jpg

Пры ўмове выканання правілаў пажарнай бяспекі можна быць упэўненным, што ўборачная кампанія пройдзе без здарэнняў.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть