image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Рубрика "Судьба семьи в истории Победы": Екатерина Рыбчук (Борисовский район)

333
Рубрика "Судьба семьи в истории Победы": Екатерина Рыбчук (Борисовский район)

Конкурс эссе «Судьба семьи в истории Победы» прошел среди подразделений МЧС нашей станы. Организаторы конкурса дали возможность спасателям рассказать истории, которые из поколения в поколение они хранили в семье, передадут детям и с гордостью готовы рассказать читателям.

«О Победе можно петь с любым встречным…» – так звучало в песне… Истории об участии близких людей понятны и интересны даже тем, с кем лично не знаком рассказчик, ведь каждая страничка семейных архивов – часть одной большой истории Победы.

В этой рубрике мы опубликуем лучшие работы, которые победители в областном этапе конкурса.

«Мы – нашчадкі Перамогі»

Автор: лейтенант внутренней службы Рыбчук Екатерина Леонидовна, инспектор СПиВО Борисовского ГРОЧС

 Iм не спявалi маткi калыханкi,

Яны не чулi казак ад дзядоў,

Палохаў iх ахрыплы голас танка,

Трывожыў iх журботны енк удоў.

 Пімен Панчанка

 22 чэрвеня 2001 года мае тата, мама, брацік і дзве сястрычкі адправіліся да абеліска нашай вескі для таго, каб ушанаваць памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень перад помнікам

я чытала верш Пімена Панчанкі «Дзеці вайны». Я выразна памятаю свае пачуцці горычу і смутку падчас чытання дадзенага твора. Бо роўна шэсцьдзясят гадоў таму назад для многіх дзяцей бесклапотнае дзяцінства скончылася, менавіта ў гэты ціхі цёплы дзень многія з іх упершыню пачулі слова «вайна». Я, адзінаццацігадовая дзяўчынка, нават уявіць не магла, праз якія выпрабаванні давялося прайсці ў той страшны час маім аднагодкам. Калі ты з усмешкай на вуснах бяжыш басанож па родных сцяжынках на сустрэчу з ветрам і прыгодамі, а не ўцякаеш ад бамбардзіровак і куль. Калі ўся сям'я жывая і здаровая, твой тата побач, а не на фронце і невядома, ці вернецца ён жывым...

Дзевяць маіх прадзедаў сышлі на фронт абараняць сваю Радзіму, свой дом, сваіх дзяцей. Толькі адзін вярнуўся з поля бою... Вы толькі ўявіце сабе – толькі адзін! Астатнім не давялося пачуць смех сваіх дзяцей, моцна абняць сваю матулю, марыць, будаваць, ствараць, любіць і хоць бы на адно імгненне вярнуцца ў мірны час…

Прайшло ўжо 20 гадоў з таго моманту, але пачуццё болю не пакідае маё сэрца. Чаму хтосьці вырашыў, што можа вось так жорстка і бесчалавечна адабраць жыццё мільёнаў людзей, забраць іх будучыню, бяздушна і бязлітасна зруйнаваць усё, што знаходзіцца на шляху? Тое, што стварылі з нашым народам фашысцкія акупанты, не паддаецца ніякаму тлумачэнню, гэта немагчыма прыняць або зразумець.

Увесь свет ведае пра трагедыю Хатыні. А колькі яшчэ такіх вёсак, якія ўжо не знайсці на карце Беларусі, якія разам са сваімі жыхарамі памерлі і не адновяцца ўжо ніколі?!

На шчасце, наша краіна вытрымала ўсе наступствы лютага ворага, але наперадзе яе чакаў доўгі шлях станаўлення: узнаўленне эканомікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гарадоў і вёсак, развівалася навука, культура і шмат іншых сфер грамадства.

Сёння я шчаслівая мама, любімая жонка, клапатлівая дачка і сястра. Я атрымала адукацыю і прафесію, магу займацца любімай справай, развівацца, выхоўваць дзіця, планаваць сваю будучыню, а самае галоўнае – быць у ёй упэўненай. Усё гэта дзякуючы таму, што ў нашай краіне не грымяць залпы гармат, палітычны курс нашай дзяржавы накіраваны на мір і стварэнне. Майму сыну дванаццацць гадоў, і я таксама, як калісьці мае бацькі, распавядаю яму пра той страшны час, калі ні ў чым не вінаватым людзям акупанты вынеслі смяротны прысуд.

9 Мая, 22 чэрвеня, 3 ліпеня – гэта не проста даты ў календары, гэта дні памяці для нашай сям'і, дні, калі мы ўспамінаем пра нашых сваякоў, якія з'яўляюцца сапраўднымі героямі, прыкладам адвагі, бясстрашнасці і мужнасці. Я лічу сваім прамым абавязкам перад сваім сынам расказваць гістарычную праўду, ахоўваць памяць аб гераізме нашых продкаў, прывіваць любоў да таго месца, дзе нарадзіўся і вырас, да дзяржаўных сімвалаў.

«Матуля, я не хачу, каб людзі ведалі слова «вайна». Хачу, каб усе дзеці на планеце былі шчаслівыя! Я буду сапраўдным абаронцам свайго дому, сям'і і нашай любімай Радзімы», – гэтыя словы майго дзіцяці кранулі мяне да глыбіні душы.

Гімн нашай рэспублікі пачынаецца са слоў «Мы беларусы – мірныя людзі...», якія адлюстроўваюць міралюбівасць людзей, што робяць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння тых страшных падзей. Пры гэтым, як адзначыў наш Прэзідэнт, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, «беларуская міралюбнасць не сінонім ахвярнасці, у выпадку любой агрэсіі адказ беларускага боку будзе хуткім, жорсткім і адэкватным». Беларускі народ дзень за днём упэўнена ідзе наперад.

Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце жыць у бяспецы, захапляцца роднымі краявідамі, збірацца ўсёй сям'ёй на святы, мець магчымасць даступна атрымліваць адукацыю, рэалізоўваць свае планы, цвёрда і ўпэўнена стаяць на нагах, захоўваць без страт свае традыцыі і культуру.

Дзякуючы сіле свайго адзінства, наш народ пераадолеў складаныя выпрабаванні, якія выпалі на яго долю. Беларусы ў літаральным сэнсе адрадзілі сваю родную зямлю з попелу. Пачуццё нацыянальнай годнасці, сумленнасць, патрыятызм, любоў да Радзімы, адказнасць за сваю Айчыну, гуманнасць, сямейныя інстытуты, працавітасць, спагадлівасць, талерантнасць, павага да традыцый – якасці нашых суайчыннікаў , якія з’яўляюца нацыянальным гонарам, можна пералічваць бясконца доўга. Кожны з нас ставіцца з велізарнай доляй павагі да подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Задача цяперашняга пакалення – захаваць гістарычную памяць, супрацьстаяць тым, хто зноў спрабуе ўзнавіць ідэі нацызму.

Наша сіла – у яднанні. Толькі калі мы адзіныя – мы непераможныя! Трэба разумець, што ад нас саміх залежыць дабрабыт заўтрашняга дня. Сёння, тут і зараз мы павінны дзейнічаць сумленна, з адказнасцю за будучыню сваёй сям'і, сваёй краіны, захоўваючы гістарычную памяць, шануючы традыцыі нашых продкаў і перадаючы іх нашчадкам.

«Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за Радзіму. Чалавек без Радзімы ‒ бедны чалавек», – менавіта так завяшчаў нам вялікі беларускі класік Якуб Колас. Я ўпэўнена ў тым, што ў беларускага народа наперадзе ўсё толькі самае лепшае, таму што закладзены трывалы фудамент для будаўніцтва будучыні. Памятайце: мы – нашчадкі Вялікай Перамогі! Наш лес – у нашых руках! Галоўная задача кожнага з нас – захаваць і прымножыць спадчыну, захаваную нашымі продкамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть