image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Рубрика "Судьба семьи в истории Победы": Наталья Бондарик (Пуховичский район)

548
Рубрика "Судьба семьи в истории Победы": Наталья Бондарик (Пуховичский район)

Конкурс эссе «Судьба семьи в истории Победы» прошел среди подразделений МЧС нашей станы. Организаторы конкурса дали возможность спасателям рассказать истории, которые из поколения в поколение они хранили в семье, передадут детям и с гордостью готовы рассказать читателям.

«О Победе можно петь с любым встречным…» – так звучало в песне… Истории об участии близких людей понятны и интересны даже тем, с кем лично не знаком рассказчик, ведь каждая страничка семейных архивов – часть одной большой истории Победы.

В этой рубрике мы опубликуем лучшие работы, которые победители в областном этапе конкурса.

«Судьбы, опаленные войной…»

«Сэрца не забудзе…»

 Автор: лейтенант внутренней службы Бондарик Наталья Владимировна, оперативный дежурный ЦОУ Пуховичского РОЧС.

Вайна была вялікім няшчасцем. Гора, пакут, болю і слез не мінула ні адна сям’я на беларускай зямлі. На фронце, у партызанах, у тыле ваявалі з акупантамі ўсе, кто мог і трымаў зброю. Але на той вайне былі і дзеці, і падлеткі. Яны, як і дарослыя, гінулі ад рук катаў, іх расстрэльвалі, падапальвалі ў хатах і гумнах, вывозілі ў палон. Тыя, хто выжыў, збераглі ў памяці гэты горкі ўспамін. Сення многіх з іх, як і маёй бабулі, на жаль, ужо няма побач з намі, астатнія – вельмі пажылыя людзі, але праз ўсе сваё жыцце яны пранеслі цяжкі груз гэтай памяці… Сваёй памяццю пра вайну са мной заўсёды дзялілася мая даражэнькая і любімая бабуля Вольга, да якой у веску я праязжала кожнае лета да адзінаццатага класа. Пра гэтыя ўспаміны я і прадоўжу гутарку.

Жыцце абяцала ёй шчаслівы лёс. Яна была адзіная дачка ў сваіх бацькоў, старэйшая з усіх чатырох дзяцей, і жылі яны добра ў маленькай вёсцы імя Янкі Купалы, што каля Гарэльца на Пухаўшчыне. Мая бабуля, Вольга Міхайлаўна Урублеўская (Сіпач), нарадзілася ў 1926 годзе. Яе ўспаміны пра вайну – як страшнае чорна-белае кіно, у якім яна не іграла ролю, а пражывала са сваімі братамі годы дзяцінства і юнацтва.

У тое лета, перед самай вайной, на Дзень нараджэння бацькі купілі любімай дванаццацігадовай дачцы новенькія чаравічкі з бліскучымі носікамі і гладкімі шнуркамі. Маці завязала іх у тугі банцік. Волечка лётала з братамі па лужынах, не шкадуючы абноўку, і чаравічкі сталі падобнымі на мокрую анучку. Маці сварылася...

У дзень, калі аб’явілі вайну, усе жахары вёскі высыпалі на вуліцу. З чорнага рупара даносіўся чужы і страшны голас. Некаторыя плакалі. А Вольга не ведала тады яшчэ мовы бяды. Яна проста радавалася, что столькі людзей сабраліся разам.

Бацька бабулі адразу пайшоў на фронт. Яна дрэнна помніла, як гэта было і што было далей, таму і не распавядала ніколі. Але адзін дзень у студзені 1943 года бабуля памятала ўсё жыццё. Памятала так, быццам з тае пары не прайшло, не праімчалася цэлае жыццё.

Немцы з самай раніцы прыйшлі ў вёску і пачалі выганяць людзей на вуліцу. Хата стаяла вокнамі да вуліцы. Яе маці ўбачыла ў акно і кінулася да куфра, каб што-небудзь узяць з вопраткі для дзяцей. Маю бабулю, яе трох братоў і іх маму вывелі немцы за хаты. На вуліцы было ўжо шмат людзей. Маладых жанчын, падлеткаў, малых дзяцей сабралі ў вялікім двары суседа. Потым яны пешшу пайшлі ў Мар’іну Горку. Бабуля памятала, што начавалі ў нейкім памяшканні прама на падлозе. Было халодна і вельмі страшна. Што з намі будзе?

Але амаль усім людзям з гэтай вёскі пашанцавала. Немцы не паспелі вывезці ў Германію людзей: не хапаліла вагонаў, і праз пару дзён людзі змаглі вярнуцца дадому. Нашчасце, вёску імя Янкі Купалы тады не спалілі. Але і заставацца ў сваіх хатах было вельмі небяспечна. Многія людзі надумаліся пайсці ў партызаны, якіх у Гарэлецкім лесе было немала. Але дзе іх шукаць? Яна думала, таксама пойдзе, чакала, што ў хуткім часе прыйдуць партызаны па харчы у вёску, яна пачуе іх і папросіцца ў атрад. Але ніхто так і не прыходзіў... Так і жылі… Адзін страх у вачах.

Кругом вескі Янкі Купалы былі лясы. У лесе і можна было ратавацца ад немцаў, зашываліся далёка ў балота. Там масцілі гаці і ставілі на іх шалашы з яловай кары. Бабуля помніць, як яе з’ядалі камары. Але плакаць было нельга. Мама сказала, што немцы пачуюць. Маленькім дзецям затыкалі рты, калі яны плакалі. З балота часам было чуваць, як немцы страляюць. А бабулі тады здавалася, што па небе калясніца нясецца.

Помніла бабуля як сказалі, што будзе аблава. Немцы ланцугом пойдуць па лесе з сабакамі. Некаторыя хаваліся далей, у гушчар, а маці бабулі з дзецьмі і другімі жанчынамі пайшлі далей у балота, знайшлі выспу, там і хацелі перачакаць. Думалі, немцы туды не дабяруцца. А яны дайшлі. Усіх, каго знайшлі на балоце, прыгналі у суседнюю веску.

Была ноч. Гарэла вогнішча. Нейкія людзі капалі яму. Бабуля плакала і прыціскалася з братамі да маці. Яна думала, што гэта канец і будзе магіла для ўсіх.

А недзе ў цемры, блізенька ў хляве, немцы катавалі партызана. Божа, як ён выў ад болю… Бабуля казала, што ад яго крыку кожны раз нямелі ногі. А раніцай немцы раптам пагналі ўсіх прэч ад гэтай ямы назад у веску. І адпусцілі. Жыцце цудам зноў пряцягвалася…

Аднойчы на досвітку бабуля прыгледзелася, а ў далекім лесе ў неба шнурочкам дым цягнецца. Бабуле было тады чатырнаццаць гадоў. Пайшла яна на гэты дым-праменьчык. У лесе яе сустрэў чалавек з аўтаматам. А фрэнчык на ім, як ў паліцая. Сэрца ёрнула і, здаецца, здранцвела ў грудзях. Бабуля тады думала, што сама прыйшла ў лапы да ворага. Са страху пачала хлусіць, што ідзе да цеткі ў Кабылічы. Чалавек у фрэнчыку павеў яе да вогнішча. Пачаў казаць, што немцам скора капут. А бабуля не верыла яму, бачыць, што паліцай лоўка маскіруецца. Яна і сама ведала, што немцам скора будзе капут. Яе маці яшчэ ў першыя дні вайны казала, што Чырвоная Армія не дасць ім затрымацца на нашай зямлі. Сядзела так бабуля каля вогнішча, калацілася са страху, а тут бачыць: на кані з суседняй вескі Ржышча едзе дзядька Коля. А на калёсах вязе вялізны кацел – кухню, значыць.

– Што гэта за пташачка маленькая да нас заляцела? – весела спытаўся дзязька Коля.

А бабуля радая-радая была тады, што дзядзька Коля пазнаў яе. Так яна і засталася ў памочніках у партызанах у атрадзе імя Н.А. Шчорса. Душа абмірала. Гінулі нашы хлопцы, параненыя вярталіся. Бабуля ім есці гатавала, бінты мыла, пякла ім смачны хлеб…

Пасля вызвалення Беларусі бабуля вярнулася ў матчыну хату і доўга не магла спаць у ложку. Выйдзе на вуліцу – там вольна, прасторна, як у лесе. Вернецца ў хату – страшна і цяжка. Так доўга не адпускала вайна яе з усімі жахамі і страхам, што недзе блізенька блукае, мо, твая смерць.

Там жа, у атрадзе, быў і другі віток жыцця. Напраканцы вайны мая бабуля Вольга там пазнамілася з добрым хлопцам Палікапрам Урублеўскім. Ён пайшоў у партызаны, калі яму было сямнаццаць гадоў. Палікарп скончыў вайну пад Кенігсбеграм, быў паранены, у яго засталося многа наград, у тым ліку – Ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені.

Пасля вайны Палікарп Урублеўскі вярнўуся ў вёску. І яны з маёй бабуляй праз некалькі гадоў ажаніліся. Дзед Палікарп працаваў трактарыстам, ездзіў са сцяжком перадавіка на кузаве. У бабулі і дзеда Палікарпа нарадзіліся пяцера дзяцей. Апошні, пяты з іх, і быў мой бацька Анатоль.

Старасць мая бабуля сустракала ўдавой. Дзед Палікарп памер у 1989 годзе, мяне тады яшчэ не было на свеце, я нарадзілася ў 1991 годзе. Але бабуля, мае цёткі і дзядзькі, мой тата заўсёды мне распавядалі пра нашага дзеда Палікарпа.

Вайна праклятая пераблытала жыцце маёй бабулі. Знішчыла дзяцінства, пафарбавала ў шэры колер юнацтва, на ўсе жыцце пакінула такую жудасную памяць, якую яна неахвотна, алеўсе ж такі часам расказвала мне, сваёй унучцы. А сёння я расказваю ўжо пра бабулін лес сваім дзецям… Вайна пакінула вялікі след на зямлі нашай, няма ўжо даўно побач маёй бабулі, год назад не стала і майго бацькі, але не зарастае мохам памяць наша. Таму што менавіта гэта і ёсць тая самая нітка, што трымае нас, нашчадкаў Вялікай Пабеды, разам і не дае забыцца пра свае карані…

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть