image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Пачатак аздараўленчага перыяду – разам з ратавальнікамі! (Бярэзінскі раён)

576
Пачатак аздараўленчага перыяду – разам з ратавальнікамі! (Бярэзінскі раён)

Летняя аздараўленчая пара Ў Бярэзінскім раёне ўзяла свой афіцыйны пачатак 12 чэрвеня ў лагеры кругласутачнага адпачынку «Папараць-кветка». З самага ранку ўсе навучальныя ўстановы раёна разгарнулі тут свае гульневыя зоны для дзяцей.

Сваю пляцоўку бяспекі арганізавалі і раённыя ратавальнікі. У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» мы прапанавалі дзецям гульні, віктарыны, «майстар-клас» па надзяванні баявога адзення. Асабліва правабліваў дзяцей пажарны аўтамабіль, ля якога можна было пазнаёміцца з тэхнічным абсталяваннем, што маецца на ўзбраенні ратавальнікаў. Пасядзець у машыне – калі ласка! Сфатаграфавацца з роставай лялькай – вядома ж, можна! Пагуляць у шашкі бяспекі – запрашаем! Для ратавальнікаў ужо стала прывычным, што іх пляцоўка збірае нямала дзятвы. За ўдзел у акцыі дзеці атрымлівалі буклеты і размалеўкі, а таксама каштоўныя парады правесці лета весела і бяспечна: не ходзіць адным да вадаему, не сваволіць з запалкамі, берагчы здароўе ў спякотнае надвор’е. Надзвычай важна памятаць і дарослым пра неабходнасць сачыць за гульнямі дзяцей. Варта ведаць, што большасць трагедый з дзецьмі можна было папярэдзіць. А добрым памочнікам у справе навучання дзяцей мерам бяспекі стануць для вас мультфільмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112».

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть