image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Тата, мама, мы – у бяспецы моцныя (Мядзельскі раён)

393
Тата, мама, мы – у бяспецы моцныя (Мядзельскі раён)

Самае дарагое і каштоўнае ў нашым жыцці – гэта жыццё і здароўе нашых дзяцей. Вельмі часта, апынуўшыся ў кругазвароце паўсядзённага жыцця, мы забываемся пра тое, колькі небяспек падцікоўвае маленькага чалавечка на жыццёвым шляху. Бестурботнасць і абыякавасць дарослых часцяком прыводзяць да трагедыі. А чалавек, нават маленькі, можа прадухіліць бяду, абараніць сябе і сваіх блізкіх ад небяспекі, калі валодае элементарнымі ведамі па бяспецы жыццядзейнасці.

У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 2 г.Мядзел» адбылося сапраўднае спартыўнае свята, у якім прынялі ўдзел дзве каманды – бацькоў «Полымя» і дзяцей «Іскрынка».

–        Пажарныя – гэта людзі, якія перамагаюць агонь, выратоўваюць людзей, якія трапілі ў бяду. Як вы думаеце, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства вядучы, – якімі якасцямі павінны валодаць пажарныя?

–        Моцныя, спрытныя, смелыя, адважныя, – пасыпаліся адказы.

–        Правільна. А яшчэ пажарныя павінны быць асцярожнымі і ўважлівымі. Менавіта сёння вы пабываеце на нашым свяце ў ролі пажарных-ратавальнікаў.

Першым выпрабаваннем стаў тэарэтычны конкурс, падчас якога ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Што патрэбна ведаць аб пажары». Затым «вызывалі ратавальнікаў па нумары 101», «збіраліся на пажар», «ехалі на дапамогу», «выратоўвалі пацярпелых і тушылі пажар», а напрыканцы, патушыўшы пажар, «скручвалі пажарныя рукавы».

Прыемным момантам конкурсу «Тата, мама, мы – у бяспецы моцныя» стала падвядзенне вынікаў, дзе не было прайграўшых, а толькі пераможцы і, канечне ж уручэнне падарункаў ад вогнетушыцеля Сёмы.



Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть