image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Калі вучыць правілам бяспекі - дык з маленства! (Бярэзінскі раён)

810
Калі вучыць правілам бяспекі - дык з маленства! (Бярэзінскі раён)

Чаму агонь уяўляе з сябе небяспеку? Што рабіць пры пажары? Як наогул не дапусціць пажару ў доме? З якімі рэчамі ў доме гуляць нельга?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні выхаванцы дзіцячых садкоў Бярэзіншчыны шукаюць разам з раённымі ратавальнікамі: так, у рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” у дзіцячым садку №4 Беразіно інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова правяла навучальны занятак. 

Як вядома, толькі праз гульню дзіця пазнае гэты свет і тыя правілы, па якіх жывуць людзі. Адны з важнейшых – правілы пажарнай бяспекі, а таксама правілы паводзінаў на вадзе, на дарозе. Пакуць дзеткі яшчэ маленькія, яны хутка засвойваюць новую інфармацыю, што абавязкова спатрэбіцца ў жыцці. Ад маленькай запалкі – вялікая бяда. Хадзіць аднаму на рэчку – небяспечна. Электрычныя прыборы – для дарослых. Нельга нікуды ісці з незнаёмым чалавекам. Правілаў, што трэба цверда засвоіць малым, зашмат. Мы дапамагаем запомніць іх з дапамогай гульні, мульцікаў, забаўляльных гутарак і загадак. Традыцыйныя моманты мерапрыемства – званок у службу ратавання і эвакуацыя з умоўнага небяспечнага месца. Выдатны памочнік на занятку – мультфільм “Чароўная кніга”: дзеці шчыра спачуваюць героям, што аказаліся у небяспецы і наперабой расказваюць, як гэтага можна было пазбегнуць. У планах ратавальнікаў усей краіны – нямала мерапрыемстваў у рамках названай акцыі. Наша мэта – агульнымі намаганнямі не дапусціць траўміравання дзяцей падчас канікулаў. Тут асноўная адказнасць, канечне, “ляжыць” на плячах бацькоў. Беражыце дзяцей і не пакідайце без нагляду іх гульні!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть