image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Беражыце дзяцей, паважаныя дарослыя! (Бярэзінскі раён)

565
Не пакідаць дзяцей без нагляду – з такім пасылам звяртаюцца зараз да ўсіх бацькоў ратавальнікі нашай краіны. Мерапрыемствы праходзяць не толькі з дарослымі. 

Дзіцячая аўдыторыя таксама актыўна прыцягваецца да акцыі. Так, у Бярэзінскім раёне інспектар прапаганды мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала дзяцей, што часова знаходзяцца на выхаванні ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Зараз тут жывуць восьмера дзяцей рознага ўзросту. Мы разважалі з імі пра паводзіны пры пажары, складвалі пазлы, адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільм «Чароўная кніга». Абавязкова пагаварылі пра бяспечны адпачынак ля вадаема, напрыканцы дзеці далі цвердае абяцанне берагчы сябе, не ўдзельнічаць у небяспечных гульнях, асцярожна весці сябе на дарозе і ля вады. На памяць кожнаму засталіся салодкія падарункі і наглядная прадукцыя ад ратавальнікаў.

Акцыя прайшла таксама і ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання Бярэзінскага раёна. Цэнтр штодня наведваюць восем дзяцей, якім патрэбна спецыялізаваная дапамога ў развіцці і навучанні. Інспектар нагадала асаблівым дзецям нумар службы ратавання, расказала пра паводзіны пры пажары. Мульцік з серыі «Чароўная кніга» прыйшоўся дзецям даспадобы, а асаблівую радасць ім прынесла творчае заданне: дзеці малявалі любімыя цацкі – паветраныя шары, пажарныя машыны, мячыкі і лялек.

Пастаянная ўвага да дзяцей з вялікай долей верагоднасці зможа зберагчы іх ад мноства небяспечных забаў. Наперадзе лета – вяселы і цікавы для дзятвы час, насычаны забавамі і прыгодамі. Пастарайцеся максімальна кантраляваць заняткі вашых дзяцей, паважаныя бацькі. Як паказвае сумная статыстыка траўміравання і гібелі непаўналетніх, менавіта ў летні час павялічваецца колькасць выпадкаў гібелі дзяцей на вадзе, атрымання электратраўмаў і апекаў, выпадзенняў дзяцей з вокан. Зрабіць адпачынак дзяцей бяспечным ­– абсалютна па сілах адказным бацькам. Дапаможа гэта зрабіць і служба ратавання Беларусі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть