image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечнае дзяцінства – заклад шчаслівай будучыні (Барысаўскі раён)

304

Вельмі часта дзеці застаюцца адны дома. З-за няўважлівасці  і неасцярожнасці часта парушаюць элементарныя нормы бяспечных паводзін. Задача дарослых – растлумачыць і расказаць аб правілах бяспекі.


На гэтым тыдні Мінскі абласны цэнтр бяспекі наведалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У блоку ўваходнага кантролю з правіламі бяспекі жыццядзейнасці гасцей цэнтра пазнаёміў «памочнік» работнікаў Барысаўскага гаррайаддзела па НС – Спасайка. Далей удзельнікам экскурсіі прадставілася магчымасць пагрузіцца ў розныя надзвычайныя сітуацыі  і выклікаць службу выратавання з дапамогай запраграмаванага тэлефона і паразмаўляць з дыспетчарам службы МНС. Таксама навучэнцы трапілі ў дэкараваныя інсталяцыі, якія імітуюць жылы пакой з парушэннямі пажарнай бяспекі, азнаёміліся з правіламі эвакуацыі з задымленага памяшкання, прыроднымі небяспекамі, паспяхова прайшлі навальнічны калідор і калідор небяспек, даведаліся шмат новага цікавага аб рабоце ратавальнікаў.

Ратавальнікі такія смелыя і моцныя! Іх праца вельмі патрэбная і адважная! – такі водгук пакінуў выхаванец цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Артур.

Дадому хлопцы і дзяўчаты адправіліся са станоўчымі эмоцыямі. Як адзначыла педагог навучэнцаў Марына Старадворская, дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных формах працы, адчулі радасць усведамлення ўласных уменняў, дзякуючы праведзенай рабоце    ў навучэнцаў пашырыліся і сістэматызаваліся ўяўленні па тэме бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть