image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку ў любое надвор'е (Барысаўскі раён)

556

Дождж і вецер не перашкодзілі работнікам Барысаўскага гаррайаддзела па НС расказаць насельніцтву аб рэспубліканскай кампаніі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» і, канешне ж, стварыць святочную атмасферу.


Аб выкананні элементарных правілаў пажарнай бяспекі і магчымых наступствах бестурботнага стаўлення да ўласнай бяспекі распавялі ратавальнікі жыхарам і гасцям аграгарадка Лошніца падчас правядзення народнага свята «Шырокая Масленіца ». 

Забаўляльна-прафілактычнае мерапрыемства не пакінула абыякавым нікога. Дзеці і дарослыя з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, даведаліся як правільна ўсталяваць пажарны апавяшчальнік і надзець процівагаз, змаглі адчуць сябе ў ролі сапраўдных ратавальнікаў, пасядзець за рулём пажарнай машыны.

Пазітыўныя эмоцыі, усмешкі і добразычлівыя водгукі панавалі на пляцоўцы Лошніцкага цэнтра культуры і вольнага часу. 

«Я з дзяцінства мару быць пажарным! А сёння не толькі ўбачыў сапраўдную пажарную машыну, але і змог пасядзець за рулём! Калі вырасту я абавязкова пайду працаваць у МНС!» – падзяліўся сваімі ўражаннямі юны ўдзельнік акцыі Ягор. 

Работнікі сектара прапаганды гаррайаддзела па НС, таварыства ратавальнікаў-пажарных і казачныя героі нагадалі нумары тэлефонаў службы выратавання – «101» і «112», уручылі жыхарам аграгарадка памяткі і падарункі з заклікам выконваць нормы бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть