image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Работа не спыняецца і ў выхадныя дні (Бярэзінскі раён)

812
Ва усіх сельсаветах Бярэзінскага раёна, а таксама ў райцэнтры працавалі ў выхадныя дні ратавальнікі, каб нагадаць людзям простыя і важныя правілы. Ці ў парадку наша печка, электрычная праводка, як даўно мянялася батарэйка ў пажарным апавяшчальніку – не кожны гаспадар задае сабе гэтыя пытанні. А вынік такі мы робім, наведваючы людзей у іх домаўладаннях. Радуецца вока, калі ў двары парадак і ў хаце ўсе даведзена да ладу. 

І заўседы непрыемна, калі бачым бруд, няспраўныя апавяшчальнікі, печку з расколінамі… Звычайна людзі гавораць, што ведаюць пра парушэнні і будуць іх выпраўляць. Асноўнае пытанне – калі гэта адбудзецца? Часцей гэта датычыцца тых хат, дзе жывуць людзі, што злоўжываюць спіртнымі напоямі і для якіх пытанні ўласнай бяспекі даўно стаяць не на першым месцы. У “зоне кантролю” таксама – адзінокія пажылыя людзі, шматдзетныя сем’і, адзінока пражываючыя пенсіянеры. За два дні абследаваны 152 домаўладанні, праінструкціраваны 211 чалавек.

Нагадваем усім гаспадарам: банальная ісціна “Ваша бяспека – у вашых руках!” ніколі не згубіць актуальнасці. Больш за 90 працэнтаў пажараў – вынік нядбайнасці і неасцярожнасці самога пагарэльца. Не перанакальвайце печы і не перагружайце электрасетку, усталюйце ў жылых пакоях пажарныя апавяшчальнікі, сачыце за малымі дзецьмі. А пры любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть