image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Бяспечныя выхадныя (Мядзельскі раён)

1229

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў падобныя здарэнні з’яўляюцца вынікам чалавечай бестурботнасці і грэбаванне правіламі бяспекі. З прыходам вясны праблема ўзнікнення пажараў «набірае яшчэ большыя абароты».

Каб не дапусціць узнікнення пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі, работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у першыя выхадныя дні сакавіка, наведалі домаўладанні жыхароў раёна, надаўшы асаблівую ўвагу домаўладанням адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

–      Добры дзень! Праходзьце калі ласка, – з усмешкай на твары сустракае работнікаў МНС бабуля. Рада вас бачыць. Мне асцерагацца вас няма чаго.

–      А ці ёсць у Вас аўтаномны пажарны апавяшчальнік, – пытаемся.

–      Канечне ж ёсць. Устанавілі яго даўнавата ўжо, мне ж застаецца толькі падтрымліваць яго ў працаздольным стане. У гэтым мне дапамагае сацыяльны работнік – як толькі ён пачынае папіскваць, адразу мяняе ў ім батарэйку

Апавяшчальнік ў домаўладанні спраўны, да печкі таксама нараканняў няма.

Наступным на нашым прыпынку стала домаўладанне ў адной з вёсак Слабадскога сельскага савета. Тут пражывае інвалід дзяцінства. Што датычыцца супрацьпажарнага стану домаўладання, то пытанняў амаль не ўзнікае. Пра ляжачыя дровы каля топкі мы ўвогуле прамаўчым – класіка.

–      Падсушваць дровы пад топкай ці вешаць над ёй адзенне катэгарычна забараняецца. Іскры, якія ненарокам могуць «выскачыць» з печкі, вельмі лёгка могуць «прызямліцца» на гэтыя прадметы і тады ўзнікнення пажару «не мінаваць».

–      Я ўсё гэта ведаю, вы мне кожны раз пра гэта кажаце, – перабівае гаспадыня.

–      Усе так кажуць, але, калі глядзець на статыстычныя данныя па пажарах і гібелі людзей ад іх, мы бачым адваротную старану гэтаму «ведаю».

Далей былі толькі «пазітыўныя эмоцыі» ад таго, што ў большасці выпадкаў грамадзяне, усё ж такі, турбуюцца пра сваю бяспеку, выконваючы правілы пажарнай бяспекі. Але ж прафілактыка, як той казаў, не бывае лішняй. Таму ў кожным наведаным домаўладанні ратавальнікі правялі інструктажы па мерах пажарнай бяспекі.

–      Наступіла вясна і, нажаль, у пагоні за парадкам мы «забываем» аб неабходнасці наводзіць гэты самы парадак бяспечна. Памятайце: дапускаецца разводзіць вогнішча на прысядзібным участку (у тым ліку і для спальвання смецця) пры выкананні простых умоў бяспекі. Па-першае, падрыхтуйце месца пад вогнішча – выкапайце невялікае паглыбленне ў глебе, абкладзіце месца пад вогнішча камянямі, цэглай або пяском. Паклапаціцеся пра тое, каб побач з вогнішчам знаходзіліся першасныя сродкі тушэння пажару – вада, рыдлёўка, той самы пясок, вогнетушыцель. Абавязкова звярніце ўвагу на надвор’е – выбірайце, канешне, бязветранае. Ні ў якім разе не пакідайце касцёр без нагляду. І яшчэ адзін важны момант – не выкарыстоўвайце для распальвання вогнішча лёгкаўзгаральныя вадкасці. Не забывайцеся, што раскладанне вогнішча дазволена на такой адлегласці, якая гарантуе, што полымя ці іскры не пападуць на будынкі, скірды саломы і не стануць прычынай пажару. І, канешне, памятайце пра «фінальны этап»: патушыце вогнішча, разварушыце вуголле і дайце яму прагарэць, а потым – заліце вадой і закідайце глебай месца вогнішча. Памятайце пры гэтым: выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях ЗАБАРОНЕНА!

Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару – людская халатнасць і бестурботнасць.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть