image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Ведаць – значыць правільна дзейнічаць пры неабходнасці (Бярэзінскі раён)

753

Акцыя ратавальнікаў «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пачалася ў Бярэзінскім раёне з правядзення мерапрыемстваў ва ўсіх школах раёна. На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно» перад старшакласнікамі выступіў работнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Раман Крукаў.

Надзвычай важна весці работу менавіта з дзецьмі, бо заўтра яны – дарослыя, якім абавязкова давядзецца выкарыстоўваць веды ў жыцці. Школьнікі ўважліва слухалі інфармацыю пра парадак дзеянняў пры сігнале грамадзянская абароны «Увага ўсім!», глядзелі відэафільмы. Віктарына па правілах паводзінаў у небяспечных сітуацыях, расповед пра мабільнае прыкладанне ратавальнікаў, работа з прэзентацыямі – абавязковыя складальнікі мерапрыемства. Найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі карысныя памяткі і буклеты ад ратавальнікаў і, думаецца, дапоўнілі свой «багаж ведаў».

Нагадваем: пры сігнале грамадзянскай абароны, які ўяўляе з сябе гук сірэны, неабходна тэрмінова ўключыць сродак масавай інфармацыі – радыепрыемнік, тэлевізар. Вам раскажуць, што адбылося і як трэба дзейнічаць. Таксама магчыма апавяшчэнне насельніцтва пры дапамозе рассылкі паведамленняў на мабільныя тэлефоны.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть