- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Перапынак на бяспеку (Стаўбцоўскі раён)
На тэрыторыі Стаўбцоўшчыны доўжыцца праца, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Ратавальнікі працягваюць нястомна паўтараць насельніцтву, што толькі поўнае выкананне правілаў пажарнай бяспекі з’яўляецца гарантам нашага бяспечнага жыцця.
Так, чарговую сустрэчу бяспекі правёў Аляксандр Пражэнік, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Стоўбцы. На гэты раз слухачамі сталі тэхнічны персанал і спецыялісты сярэдняй школы №4. Па традыцыі, пачалася сустрэча з лічбаў статыстыкі. Пасля – прысутным чарговы раз нагадалі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Прадстаўнік службы выратавання яшчэ раз звярнуў увагу на асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры абыходжанні з электрапрыборамі, эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама газавага абсталявання. Акрамя таго, узгадалі і алгарытм дзеяння на выпадак узнікнення пажара, а таксама правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажара. Не засталося без увагі і пытанне пра правілы паводзін на зімовым вадаёме Канешне, яшчэ і яшчэ раз ратавільнікі акцэнтавалі ўвагу на пытаннях бяспекі дзяцей.
“Можна колькі хочаш нагадваць пра правілы бяспечных паводзін, - адзначыў Аляксандр Іванавіч у канцы сустрэчы. – Але сваё жыццё робім бяспечным або небяспечным толькі мы самі. Менавіты мы павінны падрымліваць у рабочым стане аўтаномны пажарны апавяшчальнік, менавіта мы павінны хаваць ад дзяцей запалкі і тлумачыць малым, як сябе паводзіць, каб не здарылася бяды. Мы, дарослыя, сваім прыкладам навучаем дзяцей. Вы можаце штодзень нагадваць пра тое, што электрычныя прыборы нельга пакідаць у рабочым стане на ноч. Аднак, калі вы пакідаеце на зарадцы мабільны тэлефон без нагляду, то і вашыя дзеці будуць рабіць тое самае. Калі вы дазваляеце родным курыць у памяшканні, то ў дзяцей складзецца ўражанне, што курыць у кватэры бяспечна. Такім чынам, зразумела адно: пачынаць жыць бяспечна неабходна з сябе самога. Веру, што кожны з прысутных сёння зрабіў для сябе пэўныя высновы і ў вашым жыць будуць прысутнічаць толькі станоўчыя і бяспечныя моманты!”
Што ж, работа ратавальнікаў будзе працягвацца. А насельніцтву застаецца зрабіць свой выбар – на карысць бяспекі, канешне!