- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Ганарымся, што навучылі! (Слуцкі раён)
Бываць у гасцях у дзіцячых дашкольных установах адукацыі ўжо стала штотыднёвай традыцыяй у работнікаў сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, бо яны ўпэўненыя, што іх там чакаюць з радасцю вясёлыя, гарэзныя хлапчукі і дзяўчынкі, а калі сустрэча суправаджаецца цікавым гульнямі па бяспецы, то атрымліваюць задавальненне ўсе: і дзеці, і выхавальнікі, і, вядома ж, ратавальнікі!
На гэтым тыдні ў рамках абласной акцыі-марафону «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!» работнікі сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага раённага аддзела па НС Марына Леснікава і Генадзь Гапановіч наведалі дзіцячы сад №19 і дзіцячы дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Залаты ключык», дзе ў форме гульні ўспомнілі з дзецьмі ўсе правілы па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Выхаванцы даведаліся, як гэта быць адважным выратавальнікам-пажарным, работнікі МНС распавялі дзецям аб сваёй працы, прывялі прыклады розных сітуацый, якія звязаны з выратаваннем людзей. Таксама праз квэст-гульню дзеці больш падрабязна даведаліся аб правілах бяспекі пры знаходжанні дома і на вуліцы, пра тое, што рабіць, калі трапіў у бяду, успомнілі нумары тэлефонаў выкліку экстранных службаў.
Дашкаляты паказалі сябе з самага найлепшага боку – шмат што ведаюць пра небяспеку гульні з агнём, што нават ад маленькай іскрынкі можа адбыцца вялізны пажар, а таксама, што гульні з дробнымі і вострымі прадметамі вельмі недапушчальныя.
Дзеці былі шчаслівыя ад сустрэчы з ратавальнікамі, абяцалі і далей паказваць добрыя веды па бяспецы і выкарыстоўваць іх у паўсядзённым жыцці. Правядзенне падобных прафілактычных мерапрыемстваў дазваляе сфарміраваць у дзяцей свядомае стаўленне да пытанняў сваёй і грамадскай бяспекі.
Кожнае актыўнае дзіцяці было заахвочана наглядна-выяўленчай прадукцыяй, якая пры дэталёвым яе вывучэнні, спатрэбіцца ў далейшым жыцці, а куткі бяспекі ў дашкольных установах адукацыі папоўніліся метадычнымі матэрыяламі для выхавальнікаў і бацькоў.