- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
«Пазыўны «Ратавальнік»: пра тых, хто апярэджвае лёс (7-я серыя)
Ратавальнікі Міншчыны напярэдадні прафесійнага свята - Дня ратавальніка - запусцілі новы праект пад назвай "Пазыўны "Ратавальнік". У цыкле праграм вы даведаецеся аб людзях, якія 365 дзён у годзе ў рэжыме 24/7 гатовы аказаць дапамогу тым, хто трапіў у бяду. Яны ўпэўнена крочаць туды, адкуль іншыя бягуць, дзе іх чакаюць тыя, у каго застаецца надзея толькі на Бога і прафесіяналаў. Ёсць тысячы прыкладаў, калі мужнасць ратавальнікаў, іх гатоўнасць рызыкаваць сабой дзеля іншых мянялі ход лёсу і захоўвалі жыццё чалавеку. Для іх зусім усё роўна, дзіця ты ці дарослы: калі ты трапіў у бяду, яны, перамагаючы ўласныя інстынкты, будуць спяшацца да цябе, каб дапамагчы на зямлі, у паветры ці вадзе.
Чаму яны абралі для сябе такі няпросты шлях, што думаюць родныя, калі яны заступаюць на баявое дзяжурства і падрываюцца ноччу на пажар, хто можа стаць адным з іх... Пра гэта і многае іншае ад першай асобы вы зможаце даведацца з выпускаў праекта.