image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

"Вялікая вада"? Гэта не бяда!": як працуюць выратавальнікі Стаўбцоўшчыны

688

У бягучым годзе надвор'е традыцыйна "паказвае характар": сонечныя дні змяняюцца снегападамі, снег змываюць дажджы – і так па крузе. Зразумела, такія прыродныя капрызы не маглі прайсці бясследна. Пакінулі яны свой след і на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна: адбылося павышэнне ўзроўню вады ў рацэ Нёман. Як вынік – падтапленне прыватных падворкаў у вёсцы Новы Свержань.

Дадзеную сітуацыю адразу ўзялі на кантроль мясцовыя органы ўлады і аварыйна-выратавальныя службы. Кожны дзень праводзяцца маніторынгі сітуацыі прадстаўнікамі зацікаўленых службаў, у рамках якіх не застаюцца па-за ўвагай і растлумачальныя гутаркі з насельніцтвам.

Ратавальнікі Стаўбцоўшчыны нагадваюць жыхарам раёна пра тое, як сябе паводзіць у выпадку з'яўлення «вялікай вады».

Жыхарам прыватных жылых дамоў неабходна:

Ачысціць дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі ад смецця, галля, лёду. Вызваліць падвальныя памяшканні ад прадуктаў харчавання і іншых рэчаў, якія могуць пацярпець у выпадку падтаплення. Акрамя таго, памятайце: у такіх памяшканнях нельга карыстацца электрапрыборамі і ўключаць асвятленне.

Што рабіць, калі дом трапляе ў зону падтаплення?

Перанесці каштоўныя і патрэбныя рэчы на гарышча або верхнія паверхі. Падрыхтавацца да эвакуацыі: узяць з сабой грошы, дакументы, сабраць неабходную вопратку, прадукты харчавання. Пры неабходнасці прадугледзець магчымасць вывазу дамашняй жывёлы з зоны затаплення.

Пры паведамленні аб эвакуацыі неабходна адключыць газ і электрычнасць, калі пакідаеце дом.

Калі вы не можаце пакінуць зону падтаплення:

Да прыбыцця дапамогі варта заставацца на верхніх паверхах, гарышчы, узвышшах і арганізаваць падачу сігналаў ратавальнікам з дапамогай сцягоў, паходняў, святла ліхтара. Калі мясцовасць знаёмая і глыбіня вады нязначная, можна паспрабаваць дайсці да будынкаў незатопленых участкаў сушы, якія ўзвышаюцца над вадой.

Пасля таго, як вада сышла, а вы вярнуліся дадому, неабходна пачаць аднаўленчыя работы. Пры гэтым варта выконваць патрабаванні тэхнікі бяспекі. Уваходзіць у будынак трэба асцярожна. Неабходна пераканацца, што ён не пацярпеў і няма рызыкі абвальвання сцен або столі. Ні ў якім выпадку нельга ўключаць электрычнасць і запальваць агонь, таму што магчымы выбух з-за ўцечкі газу. Неабходна забяспечыць прасушку ўнутраных памяшканняў, рэчаў, прыбраць смецце. Прывесці тэрыторыі і жыллё ў прыгодны для пражывання стан.

Выконвайце гэтыя простыя парады, і «вялікая вада» не стане для вас «вялікай бядой»!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть