image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На кантролі – жылы сектар (Мядзельскі раён)

1031

Частей за ўсё пажары адбываюцца ў прыватным жылым сектары і ў большасці выпадкаў людзі застаюцца без даху над галавой, пакутуюць матэрыяльныя каштоўнасці. Прычынай гэтага служыць курэнне ў ложку ў нецвярозым стане, няправільная эксплуатацыя печаў, значнае павелічэнне колькасці бытавых электрапрыбораў.

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікамі Мядельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца штодзенная прафілактычная работа ў населеных пунктах раёна, у ходзе якой праводзяцца прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, распаўсюджваюцца памяткі, буклеты. Выхадныя дні 3 і 4 лютага не стаі выключэннем.

Першым на шляху ратавальнікаў стала домаўладанне ў адной з вёсак Мядзельскага сельскага савета, дзе пражывае грамадзянін, які знаходзіцца пад асобным кантролем не толькі ў работнікаў МНС, але і супрацоўнікаў міліцыі, сельскага выканаўчага камітэта. Не на парозе, а лежучы у ложку нас «сустракае» гаспадар.

–      Хто там, каму я спатрэбіўся, – крыкнуў мужчына.

–      Добры дзень. Раскажыце, як ваша пажарная бяспека?

–      Глядзіце, – недобразычліва адказвае гаспадар. Печку я не таплю, і так цёпла.

–      Бачым, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік у вас ёсць. Давайце глянем ці спраўны ён.

–      Адразу кажу, што не. Як закуру так ён і пачынае пішчаць. Я ўзяў і выняў з яго батарэйку.

–    Правільна, ён жа і патрэбен для таго, каб у выпадку ўзнікнення пажару папярэдзіць вас аб небяспецы і, тым самым, уратаваць ваша жыццё. Пры выяўленні задымлення апавяшчальнік падае перарывісты гукавы сігнал з пастаянным свячэннем святлодыёда чырвонага колеру. А вось перарывісты сігнал святлодыёда чырвонага колеру, размешчанага на корпусе прыбора, сведчыць аб яго спраўнасці і знаходжанні ў дзяжурным рэжыме працы.

У наступнай хаце нас з усмешкай сустракае адзінокя пенсіянерка.

–      Добры дзень! Праходзьце калі ласка. Заўсёды рада вас бачыць. Мне асцерагацца вас няма чаго.

–      Пакажыце калі ласка вашу печку.

–      У мяне ўсё добра, калі таплю, то ад печкі ні нагой. Ды і топачная дверца заўсёды закрыта. Раніцай прачынаюся, іду даглядаць за гаспадаркай, а затым прыхожу ў хату і пачынаю тапіць пліту і гатаваць ежу, пры гэтым з хаты не выхожу. Гэта ж агонь – гэта злосць. Мы ж усе разумеем. Мала, что ўсё закрыта. Я з маленства да гэтага прывучана. Каб гэта ў мяне ў сям’і хто курыў – ніколі. Бацька нам заўсёды казаў: «дзеці, агонь – злодзей». Увесь час так казаў.

Не грэбуючы элементарнымі правіламі бяспекі, кожны чалавек у сілах захаваць сваё жыллё, маёмасць, а можа быць і жыццё.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть