image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нагадаць, каб папярэдзіць (Мядзельскі раён)

437
У жыцці кожнага чалавека ёсць шмат каштоўнасцей, якімі трэба шанаваць. Гэта і першае слова дзіцяці, і яго першы малюнак, на якім заўсёды намаляваны шчаслівыя бацькі, дом, на даху якога ідзе дым, што значыць –- разведзены агонь у печы і ў доме цёпла і ўтульна. Аднак часам агонь можа павярнуцца да чалавека спіной, пакідаючы яго без даху над галавой, без усяго, што было нажыта непасільнай працай. З прыходам халадоў праблема ўзнікнення пажараў «набірае яшчэ большыя абароты».

Каб не дапусціць узнікнення пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі, работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у суботні дзень 13 студзеня, наведалі домаўладанні жыхароў раёна, надаўшы асаблівую ўвагу домаўладанням шматдзетных сем’яў.

У першай хаце нас з усмешкай сустракае матуля трох дзяцей.

–       Добры дзень! Праходзьце калі ласка. Заўсёды рада вас бачыць. Мне асцерагацца вас няма чаго. Печкі мы не топім – маем газавае ацяпленне. Але ж і не разбіраем…мала спатрэбяцца.

–       А ці ёсць у Вас аўтаномны пажарны апавяшчальнік, – пытаемся.

–       У нас не проста апавяшчальнікі, а цэлая сістэма. Устаналілі нам яе гады два таму назад, а нам застаецца толькі падтрымліваць яе ў працаздольным стане. Гэта ж, у першую чаргу, наша бяспека.

Апавяшчальнікі ў домаўладанні спраўныя, печка, хоць і не эксплуатуецца, але нараканняў са стараны работнікаў МНС не паступае.

Наступным нашым прыпынкам стала кватэра у гарадскім пасёлку Крывічы. Тут пражываюць маці і шасцёра дзяцей. Што датычыцца супрацьпажарнага стану кватэры, то пытанняў не ўзнікае – сям’ю ратавальнікі наведваюць часта, бо раз-пораз яна пападае ў поле зроку суб’ектаў прафілактыкі.

–       Нагадаем вам, што нельга распальваць печы пры дапамозе гаручых вадкасцей. У моцныя маразы лепш цепліць іх 2 разы на дзень, а не адзін раз працяглы час. Пастаянна сачыце за спраўным станам печак і комінаў. Ачышчайце іх ад сажы. Калі з’явяцца трэшчыны ў кладцы, старанна замазвайце іх глінай. Не дазваляйце дзецям распальваць печы, не пакідайце іх без нагляду.

–       Я ўсё гэта ведаю, вы мне кожны раз пра гэта кажаце, – перабівае гаспадыня.

–       Усе так кажуць, але, калі глядзець на статыстычныя данныя па пажарах і гібелі людзей ад іх, мы бачым адваротную старану гэтаму «ведаю».

Далей былі толькі «пазітыўныя эмоцыі» ад таго, што ў большасці выпадкаў грамадзяне, усё ж такі, турбуюцца пра сваю бяспеку, бяспеку сваіх дзяцей, выконваючы правілы пажарнай бяспекі. Вынікам бестурботнасці грамадзян становіцца не толькі матэрыяльны ўрон, але і страта жыцця і здароўя чалавека. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды, неабходна звяртаць увагу на любыя дробязі, а асаблівую ўвагу надаваць пытанням недапушчэння курэння ў жылых памяшканнях, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, сачыць за станам электрычнай праводкі і электрапрыбораў, печаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть