image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагодняя акцыя ад ратавальнікаў! (Стаўбцоўскі раён)

417

Вось ужо некалькі дзён засталося да самага чаканага свята і малых, і дарослых – да Новага года. Жыхары Стаўбцоўшчыны спяшаюцца зрабіць апошнія прыгатаванні – набыць падарункі, удасканаліць меню і, канешне, упрыгожыць прыгажуню – ёлку. Пытанні з падарункамі і меню кожны вырашае самастойна. Аднак ратавальнікі не застаюцца ў старонцы ад агульнага навагодняга руху і, у сваю чаргу, нагадваюць насельніцтву пра тое, што да кожнага свята неабходна рыхтавацца такім чынам, каб яно прайшло не толькі цікава, але і бяспечна.

І на гэты раз месцам бяспечнай сустрэчы быў вызначаны ёлачны кірмаш. Канешне, пакупнікі спачатку здзіўляюцца, заўважыўшы людзей у форме ў такім месцы. Калі ж ратавальнікі растлумачваюць прычыну, па якой яны знаходзяцца на кірмашы, – людзі пачыюць усміхацца: “Ёлка можа прывесці да пажару? Якім чынам?”. Аднак напамін толькі пра электрычную гірлянду, якую мы не заўсёды (давайце скажам праўду) выключаем на ноч ці перад тым, як выйсці на вуліцу, настройвае ўдзельнікаў мерапрыемства на больш сур’ёзны падыход. А колькі непрыемных выпадкаў адбываецца, калі мы не выконваем правілы бяспечнай эксплуатацыі піратэхнічных сродкаў?! А да якіх наступстваў може прывесці наш “звычайны” паход па зімовым возёры, лёд на якім яшчэ зусім тонкі?! Гэтыя і іншыя моманты ратавальнікі абмеркавалі з пакупнікамі пры дапамозе пытанняў “Навагодняга тэсту” і заданняў гульні “      Пяць крокаў выратавання”. А вось, як сябе паводзіць, калі надзвычайная сітуацыя здарылася, узгадалі пры дапамозе практычнай гульні “Выклік ратавальнікаў” і філворда “Бяспечныя словы”. І, канешне, кожны ўдзельнік атрымаў “бяспечны падарунак”, які абавязкова дапаможа зрабіць свята бяспечным.

“Вось дык купіў ёлку, – з усмешкай адзначыў Мікалай, адзін з удзельнікаў мерапрыемства. – Кожны дзень зараз буду думаць: а ці выключыў я гірлянду перад адыходам на работу? Раней толькі прас хваляваў…”

Так, навагоднія святы дораць нам добры настрой, веру ў цуды, але кожны з нас павінен памятаваць: кожнае свята неабходна сустракаць не толькі весела, але і бяспечна!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть