image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Дапамога храму з моцнай гісторыяй (Мядзельскі раён)

942

За пяць кіламетраў на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Мядзел размяшчаецца вёска Мікасецк. Колькасць насельніцтва вёскі зусім невялікая – усяго дзесяць жыхароў. Аднак гасцям і асабліва знатакам беларускага дойлідства тут ёсць на чым спыніць позірк: мясцовая славутасць – драўляная царква Найсвяцейшай Троіцы, пабудаваная ў пачатку XX стагоддзя.

Менавіта сюды і завіталі ратавальнікі Мядзельшчы марозным ранкам 8 снежня. Для чаго? Адказ просты – аказаць дапамогу ва ўборцы снегу на тэрыторыі храма.
«Нягледзячы на тое, што вёска невялікая і жыве ў ёй так мала чалавек, у мясцовым храме працягваюцца богаслужэнні, – адзначыў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. Дарогу да царквы прачысцілі дарожныя службы, мы ж, у сваю чаргу ўбралі снег з ганку, на падыходзе да храму, а таксама са страхі, каб снег ненарокам не рухнуў на галаву прыхаджанам».  
Дзверы Траецкай царквы ў Мікасецку заўсёды заставаліся і застаюцца адчыненымі. За ўсю гісторыю існавання храма ў вёсцы тут не спынялася служэнне Богу, жыхары навакольных паселішчаў заўсёды маглі прыйсці сюды памаліцца ці папрасіць парады. Мікасецкая царква – гэта сімвал веры Мядзельшчыны, якая прайшла праз вайну. Таму і цікавы гэты храм не толькі вернікам, але і ўсім, хто цікавіцца турызмам і адпачынкам у Нарачанскім краі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть