image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пачынаем новы навучальны год бяспечна! (Слуцкі раён)

459

1 верасня – Дзень ведаў! Для ўсіх школьнікаў – гэта дзень поўны дзівосных ўражанняў, а для работнікаў Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – гэты дзень яшчэ азначае пачатак другога этапа прафілактычнай акцыі "У цэнтры ўвагі – дзеці!". У рамках якога нашы ратавальнікі наведалі ўрачыстыя лінейкі ў школах горада і раёна, павіншавалі вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў з пачаткам навучальнага года і нагадалі аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Пасля святочных лінеек работнікі МНС правялі з першакласнікамі іх першыя ўрокі бяспекі, падчас якіх паўтарылі з дзецьмі правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях і алгарытм выкліку выратавальных падраздзяленняў. Самыя малодшыя школьнікі прыемна здзівілі ратавальнікаў сваімі ведамі правілаў бяспекі, за што і атрымалі падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі: буклеты, плакаты для раскладу заняткаў,закладкі, а таксама свае першыя “бяспечныя” пропісі .

Таксама ў рамках акцыі ва ўстановах адукацыі ратавальнікі выступаюць у працоўных калектывах і праводзяць трэніровачныя эвакуацыі з будынкаў школ ў выпадку няштатнай сітуацыі. Гэта праводзіцца для таго, каб і настаўнікі, і школьнікі ведалі, як правільна дзейнічаць у выпадку пажару.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть