image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Квэст «Шыфр 112» разгаданы сярод навабранцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (Слуцкі раён)

663

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” слуцкія ратавальнікі неаднаразова наведвалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі, дашкольная дзіцячыя ўстановы. Яны праводзяць прафілактычныя гутаркі, распавядаюць дзецям аб асноўных правілах пажарнай і агульнай бяспекі, каб дзяцінства праходзіла без надзвычайных сітуацый. Але найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае займальная квэст-гульня «Шыфр 112», якая ўжо стала своеасаблівай “візітнай карткай” ратавальнікаў-прапагандыстаў.

На мінулым тыдні работнікі МНС правялі квэст з навабранцамі Мінскага абласного кадэцкага вучылішча. Арганізатары распавялі правілы гульні і калі кожная каманда атрымала свае маршрутныя лісты, быў дадзены старт доўгачаканаму квэсту. Каманды спаборнічалі паміж сабой, праходзячы па лакацыям і выконваючы заданні, прадугледжаныя арганізатарамі. Удзельнікам трэба было паказаць свае веды ў галіне бяспекі, распавесці як трэба паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, вызначыць ядомыя і не прыдатныя ў ежу грыбы, праявіць спрыт і хуткасць на спартыўнай лакацыі, надзець цяжкую баявую вопратку выратавальніка на экіпіровачнай станцыі, на гістарычнай - камандам неабходна было сабраць мазаіку з выявай выратавальніка і адказаць на тэарэтычны блок пытанняў. Як і ў любой гульні, тут ёсць пераможцы і тыя, хто прайграў, хтосьці быў хутчэйшы, спрытнейшы, а камусьці не хапіла ўсяго толькі аднаго моманту да перамогі, але ўсе атрымалі дыпломы.


Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть