image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Спецыяльны рэпартаж. Разам з рэйдам МНС наведалі поле ў Лагойскім раёне (газета "Звязда")

637
Уборачная кампанія — асаблівы час не толькі для работнікаў сельскай гаспадаркі, але і для супрацоўнікаў МНС. У гарачую пару ратавальнікі вядуць бесперапынную работу па гарантаванні бяспекі на месцах уборкі, перапрацоўкі, захоўвання ўраджаю. Акрамя таго, яны праводзяць супрацьпажарныя інструктажы, навучаюць работнікаў сельскіх гаспадарак мерам пажарнай бяспекі, рэалізоўваюць падрыхтоўку па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама — рэйдавыя мерапрыемствы. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да такога рэйду і разам з ратавальнікамі наведаў поле каля вёскі Аўгустова Лагойскага раёна.

Не толькі ратавальнік, але і камбайнер

Кіроўца пажарнага аварыйна-ратавальнага паста нумар 12 Лагойскага раённага аддзела па НС Вадзім Размоўка падчас працоўнага водпуску ўжо каторы год перасаджваецца з пажарнай машыны на камбайн: «Падчас уборачнай кампаніі прыходжу ў ААТ «Косіна» працаваць на камбайне. З дзяцінства зацікаўлены ў такой рабоце».

Па словах Вадзіма Размоўкі, ён з 16 гадоў працуе на жніве. Таму выдатна ведае, што трэба праверыць перад ад'ездам у поле: «Перш за ўсё, калі прыходзіш да камбайна, трэба залезці наверх і агледзець рухавік, узровень масла, каб не было падцёкаў, праверыць рамяні бяспекі. Потым увесь камбайн абдзімаеш, праглядаеш шлангі, трубкі, каб цэлыя былі, чысціш агрэгат. На гэта сыходзіць гадзіна-паўтары. Перш чым выязджаць у поле, абавязкова трэба ўсё праверыць і не забыцца пра вогнетушыцелі і супрацьпажарнае палотнішча!»

Падчас рэйду супрацоўнік МНС Яўген Зелянко дэталёва агледзеў камбайн. Размова інспектара вялася з інжынерам па ахове працы і пажарнай бяспекі Андрэем Белашапкам: «Сёння камбайны ўкамплектаваныя згодна з пастановай МНС нумар 82: два вогнетушыцелі, кашмы (супрацьпажарнае палатно. — Аўт.). Арганізавана прыкрыццё: бочка з вадой на чатыры тоны, помпа-МШ прадукцыйнасцю шэсць літраў за секунду. Штодня перад выездам ажыццяўляецца прадзіманне. Таксама па меры неабходнасці яно разам з прачысткай праводзіцца і на самім полі».

Па словах інжынера па ахове працы, работнікі, якія задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі, прайшлі пажарна-тэхнічны мінімум. Таму яны ўсе гатовыя — ведаюць, як карыстацца вогнетушыцелем, якія дзеянні неабходна ажыццяўляць у выпадку пажару.

Уся тэхніка пад прыкрыццём

«У цэлым да пачатку ўборачнай кампаніі работнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нашага аддзела быў праведзены цэлы комплекс мерапрыемстваў, — расказаў начальнік Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Зяньковіч. — Былі наведаны ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. Хацелася б адзначыць, што гаспадаркі падрыхтаваны на дастаткова высокім узроўні з пункту гледжання забеспячэння пажарнай бяспекі».

Начальнік раённага аддзела акцэнтаваў, што ў аграрыяў сумесна з работнікамі аддзела наладжаны цесныя адносіны. Штодня ратавальнікі выязджаюць у сельскагаспадарчыя арганізацыі і правяраюць, наколькі добрасумленна аграрыі выконваюць патрабаванні для пазбягання ўзгаранняў. На машынах кантралюецца наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, стан, спраўнасць вогнетушыцеляў, наяўнасць супрацьпажарнага палотнішча. Акрамя гэтага, праводзяцца апытанні на веданне асноўных дзеянняў у выпадку ўзнікнення пазаштатных сітуацый.

«У перыяд правядзення ўборачнай кампаніі ўборка ажыццяўляецца з прыкрыццём тэхнікі альбо сіламі самой гаспадаркі, альбо падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Абсалютна ўся тэхніка працуе з прыкрыццём», — падкрэсліў Віталь Зяньковіч.


У спякотнае надвор'е любы промах можа стаць прычынай пажару. Таму МНС нагадвае асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні ўборачнай кампаніі:

  • Перад выездам у поле неабходна вырабіць візуальны агляд механізмаў камбайна, звярнуць увагу на змазку падшыпнікаў, спраўнасць кулачковых механізмаў і рамянёў, нацяжэнне транспарцёра, абарону клем акумулятара, спраўнасць ахоўнага экрана рухавіка, участкі праводкі ў месцах магчымага механічнага пашкоджання. Уся тэхніка, задзейнічаная ва ўборачнай кампаніі, павінна быць укамплектавана спраўнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння і абсталявана іскрагасільнікам.
  • У працэсе працы неабходна вырабляць ачыстку корпуса камбайна і валаў транспарцёраў, механізмаў, якія хутка рухаюцца, ад наматанай саломістай масы, пажніўных рэшткаў і пылу. Правяраць і рэгуляваць нацяжэнне прывадных рамянёў і ланцугоў, а таксама надзейнасць ахоўных агародж. Весці назіранне за следам камбайна для выяўлення магчымага загарання ў хлебным масіве.
  • Пры ўзнікненні пажару ў месцах уборкі ўраджаю неабходна ў першую чаргу набраць 101, 112. Прыняць меры па ліквідацыі ўзгарання, калі гэта не пагражае жыццю і здароўю.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Чытаць на сайце https://zviazda.by/be/news/20230818/1692372480-zhnivo-pad-znakam-byaspeki-razam-z-reydam-mns-navedal...

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть