image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Праект “Ствараем свет, падораны Перамогай”: Уладзімір Іванавіч Жыхар (Мядзельскі раён)

688

У гістарычнай памяці народу дзень вераломнага нападу фашыскай Германіі на Савецкі Саюз назаўжды застанецца як дзень найвялікшай трагедыі. У лічаныя дні ўвесь савецкі народ стаў на абарону Айчыны. Адны пайшлі на фронт у самым яе пачатку, другія былі партызанамі і падпольшчыкамі. У кожнага з іх свая доля, але ўсе яны ўнеслі свій асабісты ўклад у вызваленне Радзімы, нярэдка ахвяруючы сваім жыццём…

У аграгарадку Слабада, што на Мядзельшчыне і пражывае адзін з “вызваліцелей”. Уладзімір Іванавіч Жыхар – мясцовы. Нарадзіўся, вырас і жыў у, на той час, вёсцы Слабада. Тут жа і “сустрэў” Вялікую Айчынную вайну.

IMG_0374.JPG

–      Калі пачалася вайна мне было 14 гадоў. Але ўсё помню…Раней жа не было тэлефонаў, а якая сувязь “дзіцячая” – патрэбна ж усё даведацца, дзе што пачулі і бягом – дзесьці што ўдакладніць, а потым расказаць. У нас ужо на трэці дзень з’явіліся немцы. І вось прыехаў чалавек з ваенкамата і прывёз павесткі і аб’явіў дэмабілізацыю. Людзі ўсе пазбіраліся, жоны прыехалі на конях – раней жа машын не было – каб адвесці мужчын у Мядзел. І тут прыходзіць мясцовы жыхар і кажа: “Ведаеце, у Весялусе немцы!”. Людзі ўсе разляцеліся. Глядзім, на матацыклах прыехалі немцы.

Вось так звычайна, можа нават выпадкова, даведаўся юнак аб тым, што пачалася вайна.

IMG_0379.JPG

–      Два гады ў вёсцы быў гарнізон, – працягвае свой расказ Уладзімір Іванавіч. Можа дзесяць ці крыху болей чалавек было так называемых паліцэйскіх. А немцы – карацелі толькі прыязжалі. І калі толькі яны з’яўляліся ў вёсцы, то тады беражыся, уцякай хто куды можа – то каго павесяць, то каго растраляюць… Затым гарнізон быў разбіты, немцы ўцяклі ў Мядзел і з’явілася партызанская зона. Партызаны былі, прыхадзілі і днём, і ноччу, але ж нікога не чапалі – вядома ж, свае людзі.

Затым пачалі з’яўляцца блакады, немцы пачалі здымаць з фронту салдат і накіроўваць блакады на партызан і мірнае насельніцтва. Вось тады і пачаліся масавыя спальванні вёсак.

IMG_0367.JPG

–      Вось так і жылі… Мне ўжо ішоў сямнацаты год і пайшоў у партызаны ў атрад імя Грознага брыгады Варашылава. Хадзілі ў наступленне, хадзілі і Мядзел вызвалялі… Ці было страшна? Ведаеце, было… У партызан жа зброі амаль не было – ну што, аўтамат, вінтоўка ды пулямёт. Нас, каб вы разумелі, было 116 чалавек і адзін ручны пулямёт. Што мы зробім? Каб у нас былі, напрыклад, мінамёты мы б далі супраціўленне. Цяжкавата… Адзін выпадак был, здавалася б, на першы погляд вясёлы, але ж нам не да весялосці ў той момант было. Стаялі мы на пасту, дзе зараз знаходзіцца бальніца, а ў ваенныя годы там было поле. Вось і зрабілі мы там засаду з тым разлікам, што калі немцы будуць ісці на Паставы, то мы іх пярэймім. Чуем танкі грахочуць, мы бягом паляцелі дакладваць. І вось вяртаемся на “ісходную”, а адзін хлопец ідзе і ўсміхаецца. Я і кажу: “Чаго ты ўсміхаешся? Хутка танкі падыйдуць бліжэй, не да смеху будзе, нам жа няма чым абараняцца?”. А ён мне ў адказ: “Ведаеш, нашы!”. Колькі ў нас было ў гэты момант радасці, усе крычалі “УРА”. Пасля вызвалення Мядзела мы яшчэ з месяц па лясах хадзілі “ланцугом” – “ачышчалі”. Былі затым яшчэ схваткі, ды і вялікія былі – некаторыя здаваліся без бою, а некаторыя далей працягвалі змагацца. Так мы дайшлі да Літвы.

9      мая – знакавая дата для Уладзіміра Іванавіча. Ён сустрэў Дзень Перамогі дома.

–      Радыё не было, тым больш што пры немцах радыё было забаронена. Але ж у некаторых былі так называемае “слухаўковае” радыё. Яго хавалі ў якім – небудзь сараі. А тады пойдуць, зацэпяць за бэльку, – усміхаецца, – і слухаюць, што там “гаворыць Масква”, што расказваюць. Былі ў той час рупары, якія віселі на вуліцы. Вось менавіта па рупары Левітан аб’явіў аб заканчэнні вайны…Дзень Петрамогі не для кожнага вясёлым быў і носіў дваякі сэнс. Правільна ў песні пяюць “День Победы со слезами на глазах». Каторыя жывыя засталіся, тыя лікавалі, радаваліся, плясалі, крычалі, а каторыя не сустрэлі гэты дзень – не было каму радавацца. У многіх за гэтыя годы загінулі і сыны, і мужыкі, і сваякі – гэтыя людзі плачаць. Дзякуй Богу, што мы зараз жывём пад мірным небам, гэта самае найлепшае і галоўнае, бо вайна – гэта гора, галеча, голад, страх.

Слухаючы ўспаміны аб ветэранах вайны, разумееш, колькі слёз і гора, болі і роспачы прыйшлося ім перанесці! Ці можна забыць пра гэта? Ці маем мы на гэта права?

Кожны год, калі надыходзіць Пераможная вясна Уладзімір Іванавіч зноў становіцца ў строй – з узнагародамі на грудзях, радасны, шчаслівы. І я ганаруся тым, што родам з суседняй вёскі ад месца жыхарства ветэрана, што ён мужна ваяваў супраць фашызму, што горача любіць сваю Радзіму.

Словы падзякі напярэдадні Дня Перамогі выказалі начальнік раённага аддзела па надзвычаюных сітуацыях Юрый Вашкінэль, яго намеснік Вадзім Сіняўскі і аўтар гэтых радкоў.

      Дзякуй Вам за наша шчаслівае дзяцінсктва, за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць і радавацца жыццю. Вы наш герой!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть