image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вогненая вёска: памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Брусах (Мядзельскі раён)

513

22 сакавіка ратавальнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у мітынгу–рэквіеме памяці ахвяр фашызму. Мерапрыемства адбылося ў вёсцы Брусы Сваткаўскага сельскага Савета. Месца было выбрана не выпадкова…Трагедыя ў Брусах разыгралася 27 верасня 1943 года. Карнікі раніцай акружылі вёску. Жыхароў з дамоў выгналі на вуліцу і сабралі ў адным месцы. З няроўнага строю мірных людзей вывелі працаздольных – ім было ад 20 да 50 гадоў, усяго 46 чалавек, і павялі пад канвоем у Лынтупы для адпраўкі ў Германію. Людзей жа сагналі ў хлеў, аблілі сцены бензінам і падпалілі. У агні згарэў 41 чалавек. Акрамя 22-х жыхароў Брусоў тут загінулі і людзі з навакольных вёсак.

Вестка аб трагедыі хутка абляцела найбліжэйшыя вёсачкі. У многіх у Брусах жылі сваякі. І канечне ж, страх за лёс родных літаральна гнаў іх на папялішча. Хтосьці апазнаў сваіх блізкіх па фрагментах хустак, адзення, па ключах.

Увогуле, Мядзельскі раён быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі на працягу трох гадоў - з 28 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года. За гэтыя гады гітлераўцамі было знішчана каля чатырох тысяч мірных жыхароў Мядзельшчыны, звыш трох тысяч - сагнана на катаржныя работы ў Германію, разбурана і спалена 68 населеных пунктаў, разам з жыхарамі спалена 3 вёскі - Брусы, Новікі, Шкленікова.

На месцы трагедыі ў Брусах у 1981 годзе быў устаноўлены помнік ахвярам фашызму. Жанчына-маці ў абгарэлым адзенні нібы выступае з агню. Яна абхапіла рукамі галаву, выказваючы нясцерпны боль, жах ад жудасных злачынстваў супраць чалавецтва, учыненых фашыстамі. Побач, на пліце, выгравіраваны імёны загінуўшых жыхароў вёскі.

Хутка бяжыць час, аддаляючы нас ад тых страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны. “Усталі” з руін гарады і вёскі, вырасла не адно пакаленне моладзі, але заўсёды ў нашых сэрцах будзе жыць памяць.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть