Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Машына ў агні (Салігорскі раён)
Узгаранне аўтамабіля - гэта надзвычайная сітуацыя, якая пагражае не толькі стратай дарагой маёмасці, але і жыццю, здароўю кіроўцы і пасажыраў.
Напярэдадні ў 12 гадзін 47 хвілін на пульт дыспетчара Салігорскага ГРАНС паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля, у Салігорскім раёне, вёсцы Ляценец. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення загарання - парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання: кароткае замыканне электраправодкі.
- З павелічэннем колькасці аўтатранспарту рэгулярна расце колькасць загаранняў аўтамабіляў. Звяртаю ўвагу аўтаўладальнікаў на дзеянні пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі: неабходна неадкладна спыніцца і тэрмінова пакінуць салон усім пасажырам, патэлефанаваць у дзяжурную службу МНС. Заглушыць рухавік, вызваліць замок капота, адключыць акумулятарную батарэю і скарыстацца вогнетушыцелем. Вось чаму так важна, каб ён знаходзіўся у салоне і пры гэтым заўсёды ў спраўным стане. Чым большы яго аб'ём, тым больш шанцаў справіцца з узгараннем. Калі аўтамабіль загарэўся ў гаражы, выкаціце яго на двор і прыступайце да тушэння, - нагадаў працаўнік МНС Аляксандр Цыбулька.
Для прадухілення пажараў, выконвайце простыя як для разумення, так і для выканання патрабаванні. Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 або 112.