image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб не выбухнуў кацёл (Мядельскі раён)

472

Той, хто пражывае ў кватэры, не мае турботы аб тым, каб у хаце было цёпла зімой, бо ёсць сістэма цэнтральнага ацяплення. А вось для ўладальнікаў прыватных дамоў і дачных домікаў актуальным з'яўляецца пытанне абагрэва жылля. Асабліва гэта датычыцца сельскай мясцовасці.

Пераважна для абагрэву дамоў выкарыстоўваюцца печы, але ёсць і дастатковая колькасць домаўладанняў, дзе маюць месца быць ацяпляльныя катлы. Здавалася б, на першы погляд, вельмі небяспечнае прыстасаванне. Аднак усё ж існуе небяспека выбуху такіх катлоў па прычыне няправільнай іх эксплуатацыі і, як следства, загаранне будынкаў, якія нясуць за сабой шкоду здароўю людзей.

Адзін з летніх дзён 2017 года стаў “ракавым” для жыхара аграгарадка Занарач. Паведамленне аб тым, што ў адным з домаўладанняў назіраецца задымленне паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны днём 11 чэрвеня. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, было ўстаноўлена, што адбыўся разрыў ацяпляльнага катла ў падвальным памяшканні хаты. У выніку разрыва пацярпеў гаспадар, які з тэрмічнымі апёкамі рук, ног, жывата, а таксама апёкавым шокам быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя “Мядзельская цэнтральная раённая бальніца”. Што датычыцца дому, то ён прыдатны для далейшага пражывання.

Прыведзены прыклад павінен прымусіць задумацца кожнага аб выкананні правіл эксплуатацыі ацяпляльных катлоў. Што ж патрэбна рабіць, каб не стаць ахвярай разрыву цеплагенерыруючай устаноўкі?

Па – першае, неабходна ўсведамляць тое, што галоўная прычына разрыву бытавых катлоў у прыватным сектары – перавышэнне ціску цепланосьбіта, якое выклікана замярзаннем сістэмы ацяплення, і спыненне цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Па – другое, трэба разумець, што часцей за ўсё сістэма ацяплення замярзае на гарышчах пры няўцепленых ці недастаткова ўцепленых пашыральных баках у выпадках, калі кацёл працуе на цвёрдых відах паліва не пастаянна, ці пры скразняках, якія ўздейнічаюць на сістэму.

 

ШТО РАБІЦЬ?

Пазбегнуць такіх сітуацый магчыма, калі ўсведамляць, што распальванне бытавога вадагрэйнага катла – справа няпростая. У першую чаргу рэкамендуецца пераканацца, што запорныя прыстасаванні на падаючым і зваротным трубаправодах да катла адкрыты, як і ўсе іншыя вентылі, якія ўстаноўлены на сістэме ацяплення. Далей варта зліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы для катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай. Рэкамендуецца правесці агляд агалоўкаў комінаў і пераканаццаў адсутнасці іх абмярзання.

Да пачатку распальвання катла трэба адкрыць лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Выцяканне вады з кантрольнай лініі сведчыць пра тое, што сістэма не замерзла. Пры гэтым па манометры неабходна пераканацца ў тым, што ціск не расце.

 

ДЗЕ СЛАБАЕ МЕСЦА?

Калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск на катле, як паказвае манометр, расце і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, то гэта азначае, што сістэма ацяплення замерзла. Кацёл распальваць забараняецца. Спачатку важна вызначыць месца замярзання ацяпляльнай сістэмы, адагрэць яе, і толькі потым, калі з кантрольнай лініі пацячэ вада, можна паступова распальваць кацёл, увесь час кантралюючы ціск на катле па манометры. Калі ціск пачынае набліжацца да максімальна дапушчальнага, неабходна тэрмінова спыніць цепліць кацёл і выдаліць з яго ўсё паліва.

 

ВАЖНА!

Рэкамендуецца ажыццяўляць устаноўку вадагрэйных бытавых катлоў у арганізацыях і жылым сектары толькі сіламі спецыялізаваных арганізацый. Пры гэтым неабходна, каб спецыялісты праводзілі навучанне карыстальнікаў з адпаведнай адзнакай пра гэта ў пашпарце катла.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть