image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечным павінен быць кожны дом (Мядельскі раён)!

415

Агонь – спадарожнік чалавека з самых старажытных часоў. Ён саграваў нашых продкаў, абараняў ад дзікіх жывёл, дапамагаў гатаваць ежу. Аднак, як паказвае практыка, агонь можа быць не толькі сябрам, але і небяспечным ворагам. Любы пажар гэта вельмі страшна, а яшчэ страшней калі ў бушуючым полымі гінуць і траўміруюцца людзі.

Ратавальнікі надаюць шмат увагі прафілактычай рабоце, накіраванай на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. У мэтах аператыўнага рэагавання на факты неналежнага догляду за дзецьмі, выяўлення грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама для аказання адраснай дапамогі мнагадзетным сем’ям, адзінокім і адінока пражываючым састарэлым, інвалідам у выхадны марозны дзень 3 снежня былі арганізаваны прафілактычныя рэйды. У ходзе рэйдаў былі растлумачаны асноўныя правілы эксплуатацыі электрапрыбораў і пячнога ацяплення, дадзены парады, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.

 -  Калі ўважліва азнаёміцца з інструкцыяй па эксплуатацыі, напрыклад, электраабагравальніка, то можна там знайсці адзін з асноўных пунктаў – нельга пакідаць абагравальнікі без нагляду падключанымі да электрасілкавання, – нагадваюць ратавальнікі. Маразы прымушаюць больш цепліць печкі. Таму наша асноўная рэкамендацыя – не перагравайце печку, а лепш распальвайце яе некалькі разоў на дзень. Не выкарыстоўвайце для распальвання печы лёгкія на загаранне вадкасці.

З бацькамі былі праведзены гутаркі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

-  Каб пазбегнуць пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём трэба ў першую чаргу памятаць, што галоўную ролю ў выхаванні дзіцяці ўсё ж павінна выконваць сям’я, – адзначаюць работнікі МНС. Захоўваеце запалкі, запальнічкі ў недаступных для дзяцей месцах і не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы. Яшчэ адзін момант – растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть