image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Цiмкавiцкiя вытокi (Капыльскi раён)

839

У аграгарадку Цімкавічы 25 чэрвеня прайшло грандыёзнае літаратурна-музычнае мерапрыемства «Цімкавіцкія вытокі», прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага.

У плане правядзення літаратурна-музычнага свята было шмат цiкавага: малебен у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, «Літаратурнае падарожжа» у філіяле «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага», экскурсія па экспазіцыі музея з чаяваннем «Каля самавара Кузьмы Чорнага», прэзентацыя сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі праекта «Ён чуў сэрца народа»: віртуальная экспазіцыя да 120-годдзя Кузьмы Чорнага ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця, выстава творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльскага раёна «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма», пастаноўкі па творах Кузьмы Чорнага ў выкананні тэатральнай студыі «Іскрынка», святочны канцэрт i шмат яшчэ усяго цiкавага.

На літаратурным свяце была таксама пляцоўка Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях. Як заўсёды, пляцоўка ратавальнікаў была вельмі заўважнай і каля яе было шмат дзяцей з бацькамі, з дзядулямі ды з бабулямі. Усе хацелі пагуляць у тэматычныя гульні, пасядзець у пажарнай машыне і вядома ж прымераць форму ратавальніка. Былі і не толькі гульні, а і напамінкі аб тым, што па ўсёй краіне праходзіць акцыя "Канікулы без дыму і агню", i так як лета ў разгары, то вельмі важна быць уважлівымi да пытанняў бяспекі і дзецям, і дарослым.

Свята прайшло ярка і запамінальна!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть