image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На кантролі – жылы сектар (Мядзельскі раён)

408

Усе вакол прачынаецца і на душы становіцца цяплей і радасней. Гэта - вясна ... Нават паветра становіцца іншым. Вясна – гэта адчуванне навізны ва ўсім, што нас акружае. Аднак з яе прыходам ратавальнікі канстатуюць той факт, што практычна ўсе вясновыя ўзгаранні адбываюцца па віне чалавека, прычым часцей не ад выпадкова незатушаных запалкі ці цыгарэты, а як вынік усвядомленных дзеянняў. Аднак людзі не лічаць сябе падпальшчыкамі, а наадварот працавітымі і добрымі гаспадарамі, якія наводзяць парадак на сваіх прысядзібных участках.

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікамі Мядельскага раённага аддела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца штодзенная прафілактычная работа ў населеных пунктах Мядельскага раёна, у ходзе якой праводзяцца прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, распаўсюджваецца наглядна – выяўленчая прадукцыя. Выхадны дзень 9 красавіка не стаў выключэннем.

Першым на шляху ратавальнікаў стала домаўладанне ў вёсцы Новыя Габы, дзе пражываюць грамадзяне, якія знаходзяцца пад асобным кантролем не толькі ў работнікаў МНС, але і супрацоўнікаў міліцыі, сельскага выканаўчага камітэта. На парозе нас сустракае сужыцелька гаспадара.

–       Добры дзень, праходзьце, – запрашае жанчына.

–Добры дзень. Раскажыце, як ваша пажарная бяспека?

–       Глядзіце. Вось гэта печка не топіцца. Ды ўжо і на вуліцы цёпла, навошта яе тапіць. А недакуркі я і мой сужыцель складваем ў попельніцу.

–       Бачым, што ў вас не аўтаматычныя засцерагальнікі ў электрашчытку. Давайце глянем ці ўсё тут ў парадку.

Вось тут нас чакаў падарунак – і ў адным і ў другім засцерагальніку “размясціліся” так называемыя “жучкі”.

Наступнай на нашым прыпынку стала хата жыхароў горада Маладзечна, якія прыязжаюць сюды на дачу. Ужо па тэрыторыі бачна, што людзі клапоцяцца аб бяспецы свайго дачнага доміка.

–Гэта мы яшчэ ў гэтым годзе тэрыторыю не ўбіралі. Пасля зімы першы раз прыехалі сюды, трэба крыху падграбсці будзе. Ды прыходзіцца абкашваць і суседнія двары, каб у выпадку чаго, агонь не змог бадабрацца да нашай хаты. Ды і чысціню любім.

–       Мы вас памятаем, вы кожны год нас наведваеце, у мінулым годзе “лекцыю” нам чыталі, – падхоплівае размову гаспадыня. І памяткі давалі.

У хаце, як і на падворку, правілы бяспекі выконваюцца. Праводку ў мінулым годзе гаспадары замянілі, печка без шчылін, перадтопачны ліст “мае месца быць”.

         У наступнай хаце пражывае 90 – гадовая жанчына.

– Вярнулася толькі дадому, усю зіму была ў дзяцей. Крыху печку пратапіла, дык цяпер крануцца не магу, - расказвае гаспадыня.

–       Чаму, што здарылася? – пытаемся.

–       Павычышчала люфты ад сажы, дык ведаеце, крыху змарылася. Ужо каторую зіму дома не зімую, але ж, ведаеце, кожны раз так хочацца дадому. У мінулым годзе сын з унукам замянілі мне праводку. Ведаеце, вельмі баюся пажару. Аднойчы давялося сутыкнуцца з вогненай стыхіяй. Шчасце – Бог пажалеў. Сусед неяк запаліў мусар, добра, што я прыехала дамоў. Сяжу ў хаце на крэсле, гляжу, што тут нейкі дым. Гляну – няма, ай думаю – птушка паляцела. А тады гляжу, агонь амаль ужо каля вугла сарая. Але, ведаеце, так разгубілася. Гэта ж магла адразу пазваніць у пажарную, добра суседка заўважыла і набрала нумар 101. Затым сабрала усіх суседзей, ды пачалі тушыць, а тут і пажарныя машыны падаспелі. Затым прыехаў унук і кажа мне “бабуля, гэта шчасце, што вецер не вялікі”. Вось як было…

У наступнай хаце нас з усмешкай сустракае адзінока пражываючая пенсіянерка.

–       Добры дзень! Праходзьце калі ласка. Заўсёды рада вас бачыць. Мне асцерагацца вас няма чаго.

–       Пакажыце калі ласка вашу печку.

–       У мяне ўсё добра, калі таплю, то ад печкі ні нагой. Ды і топачная дверца заўсёды закрыта. Раніцай прасынаюся, іду даглядаць за гаспадаркай, а затым прыхожу ў хату і пачынаю тапіць пліту і гатаваць ежу, пры гэтым з хаты не выхожу. Гэта ж агонь – гэта злосць. Мы ж усе разумеем. Мала, что ўсё закрыта. Я з маленства да гэтага прывучана. Каб гэта ў мяне ў сям’і хто курыў – ніколі. Бацька пражыў 90 гадоў – ніколі не курыў, нават дым цыгарэтны ненавідзеў. І нам заўсёды казаў: “дзеці, агонь – злодзей”. Увесь час так казаў. А што датычыцца, напрыклад, мусару, то ніколі не спальваю. Калі лісцё якое, то сабяру і занясу на агарод, а мусар – машына прыязжае і забірае.

На гэтым прафілактычныя мерапрыемствы ў выхадны суботні дзень Мядзельшчыне не закончыліся. Наступным прыпынкам стала пляцоўка каля Старагабскага дома культуры. Тут работнікі МНС прапанавалі ўсім жадаючым адказаць на пытанні віктарыны, злажыць пазлы, знайсці аднолькавыя карцінкі ў гульні “Знайдзі пару”, успомніць, як, у выпадку пажару, скарыстацца вогнетушыцелем. Увогуле мерапрыемства пайшло на карысць кожнаму – і дарослым, і дзецям. Апошнія ў сваю чаргу абяцалі заўсёды выконваць правілы бяспекі, не свавольнічаць і заўсёды слухацца бацькоў, а дарослыя – не пакідаць сваіх дзяцей без нагляду.

Але, калі шчыра кажучы, менавіта ад культуры кожнага з нас і залежыць захаванасць жыцця, здароўя і маёмасці кожнага з нас.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть