image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека першым чынам (Маладзечанскі раён)

194

У Маладзечанскім раёне актыўна праходзяць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллі непасрэдна ў зімовы пажаранебяспечны перыяд. Выратавальнікі скарыстоўваюць літаральна кожную магчымасць сустрэцца з насельніцтвам як па месцы жыхарства, так і на працоўных месцах.

Начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Ушацкі трынаццатага студзеня сустрэўся і пагутарыў аб бяспечнасці жыццядзейства з калектывам таварыства з абмежаванай адказнасцю “Велес-Міт” у філіяле “Свінагадоўчы комплекс “Соўлава”. Гутарка ішла аб больш пільным выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электранагравальных прыбораў і ўвогуле – прыбораў ацяплення.

“Вы павінны разумець, што печ, якая мае недахопы, не абслугоўваецца на працягу года, рана ці позна можа стаць прычынай пажару. Каб такога не адбылося, выконвайце простыя правілы, якія датычацца пячнога ацяплення. Чысціце рэгулярна комін ад сажы. Прыладкуйце на падлогу прытопачны ліст з металу, альбо вылажыце месца каля топачнай дзверцы пліткай. Памятайце, што тапіць печ таксама трэба па правілах. Не адзін раз у дзень па тры гадзіны, а два-тры разы на дзень па паўтары гадзіны, не больш. Гэта захавае печ ад перакалу і з’яўленню расколін. Дровы павінны цалкам змяшчацца ў топку. Пепел выкідвайце ад хаты не бліжэй дзесяці метраў, у спецыяльнае месца”.

 Дзяніс Ушацкі выказаў просьбу не пакідаць без увагі сваіх састарэлых бацькоў, якія жывуць у вёсках, паклапаціцца аб спраўнасці печаў у іх дамах.

Таксама начальнік аддзела расказаў прысутным пра пользу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

“Калі ў вас няма печаў, электрапрыборы напэўна ёсць. А яны з’яўляюцца аднымі з асноўных прычын пажараў у кватэрах. Няспраўнасць, няправільная эксплуатацыя, кароткае замыканне прыводзяць да іх узгарання. Пры такой сітуацыі, як толькі з’явіцца дым, апавяшчальнік падасць гучны сігнал. У вас будзе магчымасць ліквідаваць узгаранне на ранняй стадыі, што паменшыць шкоду. На сённяшні дзень аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі выратавалі шмат жыццяў”.

 Увага прысутных была засяроджана і на бяспечных паводзінах дзяцей, бо адказнасць за іх учынкі па-ранейшаму кладзецца на сумленнасць бацькоў.

У заключэнне сустрэчы галоўны выратавальнік Маладзечаншчыны адказаў на пытанні прысутных работнікаў таварыства і параіў усталяваць мабільнае прыкладанне “МНС Беларусі: дапамога побач!”

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть